ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перак-ладу была беспрэцэдэнтнай. Гэта тычыцца і ахопу творчасці іншамоўных паэтаў, і прадуманага, узважанага адбору твораў для перакладу, і высокай выканаўчай манеры.

Адораны шчодрым прыродным талентам, пісьменнік з тонкім, далікатным адчуваннем рэчаіснасці і ўнутранага свету чалавека, майстар мастацкага перакладу, удумлівы крытык і літаратуразнаўца, палымяны патрыёт, М. Багдановіч пакінуў глыбокі след у гісторыі нашай нацыянальнай культуры. Праз усё сваё да крыўднага кароткае жыццё М. Багдановіч пранёс шчырую веру ў тое, што беларуская літаратура ўзнімецца да ўзроўню духоўных дасягненняў сусветнай культуры і панясе "свой дар" іншым народам. Уласнай творчай дзейнасцю гэты Чалавек, Пісьменнік, Грамадзянін зрабіў бадай што немагчы-мае, каб наблізіць сваю запаветную мару да явы

На пачатку XX ст. у беларускім адраджэнскім руху даволі папулярнай была думка пра тое, што плённае, паўнацэннае раз-віццё наша культура зможа атрымаць толькі ў цесным ўзаема-дзеянні з мастацка-эстэтычнымі набыткамі ўсяго чалавецтва. С. Палуян пісаў у "Нашай ніве", што беларускі народ "зможа дагнаць на гасцінцы поступу тыя народы, што даўно ідуць далёка ўперадзе. Зможа многа чаго ўзяць ад іх і многа чаго даць ім. Зможа і сваю дань улажыць у скарбніцу ўсясветных культурных здабыткаў'"

Аднак менавіта М. Багдановіч быў першым сярод бела-рускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока зразумеў актуаль-насць, мэтазгоднасць і патрэбу падключэння маладой нашай літаратуры да "сілавога поля" (А. Адамовіч) - сусветнай, га-лоўным чынам еўрапейскай літаратуры. Зразумеў... і зрабіў пер-шыя шчаслівыя крокі на шляху далучэння беларускай літара-туры да твораў іншамоўных пісьменнікаў, імёнамі якіх ніколі не перастане ганарыцца культурнае чалавецтва: Гарацый, Авідзій, Гейнэ, Шылер, Верлен, Верхарн, Пушкін...

У артыкуле "Забыты шлях" М. Багдановіч пераканаўча да-казваў: "Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не только мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабі-ралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, - гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць не-шта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі".

Напісаныя ў 1915 г., гэтыя словы ў тагачасных умовах на-бывалі значэнне праграмнага, магістральнага накірунку і пера-канаўча сведчылі, што М. Багдановіч добра ўсведамляў ролю перакладной літаратуры як арганічнай часткі, як непасрэднай удзельніцы нацыянальнага літаратурнага працэсу, выразна ба-чыў дыялектыку адносін перакладной і арыгінальнай літарату-ры, і ўжо тады, на пачатку XX ст., калі беларускае мастацкае слова толькі-толькі набіралася моцы, а творчы багаж нашых пісьменнікаў быў яшчэ дастаткова сціплы, - М. Багдановіч не сумняваўся стварыць і даць нешта сваё, адметнае, уласна на-цыянальнае, а не запазычваць толькі ў болын развітых літаратур і не ставіць сябе ў сляпую эпігонскую залежнасць ад іх.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14