ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Глыбокі прафесійны аналіз пошукаў і знаходак Багданові-ча ў справе ўзбагачэння нацыянальнай беларускай версіфіка-цыі на аснове класічных традыцый еўрапейскай літаратуры зрабіў М. М. Грынчык, які адзначае, у прыватнасці, што Багда-новічу належыць прыярытэт у засваенні такіх класічных форм верша, як санет, рандэль, рандо.

Элементы агульнага ў Верлена і Багдановіча не павінны, напэўна, зацямняць і такую акалічнасць: вялікі жыццялюб, ап-тыміст па натуры, рэаліст і дэмакрат - наўрад ці мог Максім Багдановіч блізка прымаць, а тым больш браць за творчы ўзор матывы фатальнай беспрасветнасці, ірацыяналізму і містыкі гэтага, па словах Анатоля Франса, "самага арыгінальнага, самага грэшнага і самага містычнага, самага складанага і самага простага, самага ўзрушанага, самага вар'яцкага, але ж, безу-моўна, і самага натхнёнага, і самага сапраўднага з сучасных паэтаў".

Канкрэтны параўнальны аналіз багдановічаўскіх перакла-даў і вершаў П. Верлена сведчыць, што і ў дадзеным выпадку галоўным, вядучым прынцыпам перакладчыцкай дзейнасці для нашага паэта быў прынцып максімальнай набліжанасці да ары-гінала. Прынцып гэты рэалізуецца як пры перадачы зместу, лексікі, так і стылю, фармальных асаблівасцей першатвора. Праілюструем гэта на прыкладзе.

 
   


Верш "II pleure dans mon coeur" ("Плач у сэрцы маім") вельмі характэрны для творчай спадчыны Поля Верлена. У ім знайшлі свой рэльефны адбітак меланхалічныя пачуцці паэта. Апісан-не ўнутранага псіхалагічнага стану, матыў беспрычыннай тугі надзвычай удала і гарманічна ўзмацняюцца мінорным пейзажным фонам, ціхай, спакойнай, спавядальнай манерай самавы-яўлення аўтара. Фарміраванню шчымлівага пачуцця неўсвядом-ленай бяды, горкай адзіноты спрыяе і адпаведная лексіка ары-гінала: "langueur" (слабасць, апатыя), "s'ennuie" (сумуе), "peine" (гора, боль), "deuil" (жалоба) i г. д.

Гэтыя асаблівасці, як паказвае нам параўнальны аналіз ары-гінала і перакладу, былі ўлічаны М. Багдановічам. Вось тэкст арыгінала:

II pleure dans mon coeur

Comme il pleut sur la ville;

Quelle est cette langueur

Qui penetre mon coeur?

О bruit doux de la pluie

Par terre et sur les toits!

Pour un cueur gui s'ennuie

О le chant de la pluie!

II pleure sans raison

Dans ce coeur gui s'ecoeure

Quoi! Nulle trahison?..

Ce deuil est sans raison.

C'est bien pire peine

De ne savoir pourquoi

Sans amour et sans haine

Mon coeur a tant de peine!


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14