ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

I ўсё ж характарыстыка паэзіі П. Верлена і адносін да яе М. Багдановіча, дадзеная Б. Міцкевічам, была вельмі блізкай да ісціны. Асабліва калі ўлічыць, што прыкладна ў той жа час можна было прачытаць і такое: "Звяртанне М. Багдановіча да твораў Верлена - даніна сімвалізму, якую некаторы час адда-ваў беларускі паэт", - лаканічна сцвярджалася на старонцы 550 зборніка твораў М. Багдановіча, выдадзенага ў 1957 г.

Паколькі "даніна аддавалася" не туды, куды трэба, а зна-чыць, і дыскрэдытавала ідэйна-эстэтычныя канцэпцыі М. Баг-дановіча, то знайшліся людзі, якім захацелася пэўным чынам "рэабілітаваць" неабачлівага паэта. I ў кнізе, прысвечанай жыц-цю і творчасці М. Багдановіча, з'явіліся сарамліва-прабачаль-ныя радкі: "Нягледзячы на некаторы ўплыў сімвалістаў і дэка-дэнтаў, здаровая дэмакратычная аснова творчасці паэта заўсё-ды выступала на першае месца і вызначала яго агульнафіла-софскія і эстэтычныя погляды, выратоўвала ад захаплення "мод-нымі" літаратурнымі плынямі".

Цудоўны адказ "абвінаваўцам" і "абаронцам" М. Багдано-віча даў А. Лойка: "Гаварыць з такой катэгарычнасцю аб дані-не Багдановіча сімвалізму, аб яго захапленні моднымі літара-турнымі плынямі, нам здаецца, няма падстаў. Пытанне ўзаема-сувязей "здаровай" асновы паэзіі і "шкодных" уплываў павінна вырашацца ўвогуле больш гнутка і бліжэй да ісціны, бо незаў-сёды цікавасць аднаго паэта да другога - гэта даніна, захаплен-не, праява ўплыву і інш. I, галоўнае, зусім не заўседы кампра-метуе паэта тое, што яго цікавяць "инакомыслящие". А іменна агаворкі тыпу "здаровая дэмакратычная аснова", "нягледзячы на некаторы ўплыў", "выратоўвала" з'яўляюцца нічым іншым, як фігавым лістком, за якім хаваецца жаданне скрыць якраз тое, што нібы кампраметуе паэта". На наш погляд, вытокі цікавасці беларускага паэта да Верлена трэба шукаць у характары паэ-тычнай ліры гэтага слыннага прадстаўніка франузскай культуры другой паловы XIX ст. Хаця французская літаратура мела паэтаў і з болыным патэнцыялам творчай энергіі і таленту, аднак слова Верлена, то даверліва-інтымнае, то загадкава-таям-нічае, але заўсёды шчырае, багатае сэнсавымі нюансамі, ад-метнае і поліфанічнае, - такое слова вуха заўсёды вылучыць у шматгалоссі французскай паэзіі. "Няма ніякага сумнення, -пісаў А. В. Луначарскі, - што Поль Верлен з'яўляецца адным з буйнейшых паэтаў французскай лірыкі ўвогуле". Высока ста-віўся да паэзіі Верлена М. Горкі, хаця і адзначаў у сваім арты-куле "Поль Верлен і дэкадэнты" ролю паэта ў зараджэнні дэ-кадэнсу ў французскай паэзіі. Горкі бачыў перавагу Верлена над тымі, хто спяшаўся назваць сябе яго паслядоўнікамі: "Верлен быў больш ясны і просты, чым яго вучні: у сваіх меланха-лічных вершах, дзе гучыць глыбокая туга, быў ясна чуцен крык адчаю, боль чуллівай і пяшчотнай душы, якая прагне святла, прагне чысціні, шукае бога і не знаходзіць, хоча любіць людзей і не можа".

Падрабязны разгляд творчай індывідуальнасці Поля Вердена, яго паэзіі, прозы, светапогляду і уплыву на французскую і сусветную паэзію вывеў бы нас за межы пазначанай тэмы, таму спынімся толькі на тым, што яднала, збліжала або магло. яднаць, збліжаць Вердена і Багдановіча. Параўнальны аналіз іх паэзіі паказвае, што ні ў творчасці Верлена, ні ў творчасці Багдановіча мы, бадай, не знаходзім твораў, насычаных яркімі, імклівымі, бурнымі, дынамічнымі падзеямі або дзеяннямі. Іх паэзія - заўсёды нетаропкі, спавядальны роздум аб жыцці, ча-лавеку, прыродзе, мастацтве. Гэта заўсёды уважлівы, часам зна-рок затарможаны, статычны, сузіральны погляд на рэчаіснасць, які абавязкова падсвечваецца суб'ектыўнымі ацэнкамі аўтара, яго ўнутраным эмацыянальным станам. Важна, што эмацыя-і нальны фон у творчасці абодвух паэтаў выкарыстоўваецца не столькі дзеля таго, каб выклікаць адпаведную настроенасць чатача, колькі дзеля таго, каб гучаць самастойна нараўне з ас-ноўнай сюжэтнай лініяй і стаць, такім чынам, іманентнай част-кай твора. Калі для Верлена матывы шчымлівай тугі, душэўна-га болю, безвыходнасці, песімізму, а на пэўных этапах твор-часці - фаталізму і містыцызму - амаль што пастаянныя атрибуты яго паэзіі, то дыяпазон пачуццяў у творчасці М. Багдано-віча значна шырэйшы: ад трагічных ("Шмат у нашым жыцці ёсць дарог") да аптымістычных ("Кінь вечны плач свой аб ста-ронцы") і рэвалюцыйных ("Рушымся, брацця, хутчэй"). Тым не менш элементы агульнасці ў тэматыцы, светаадчуванні, манеры паэтычнага мыслення ў Багдановіча і Верлена не выклі-каюць сумненняў. Гэта пацвярджаюць і цікавыя разважанні бе-ларускай даследчыцы А. Кабаковіч, якая піша, што да вершаў П. Верлена Багдановіч "звяртаўся з асаблівай ахвотай, бо знаходзіў у іх блізкія да асабістай эмацыянальную атмасферу і ха-рактар светаадчування". Свае разважанні даследчыца падма-цоўвае назіраннямі над перакладамі М. Багдановіча з Верлена. Больш таго, А. Кабаковіч лічыць (і не без падстаў), што нават і ў "арыгінальнай творчасці беларускага паэта ёсць вершы, якія сведчаць не столькі аб уплыве П. Верлена на яго творчасць, колькі аб пэўнай пераклічцы іх псіхалагічнага вопыту". У па-цвярджэнне гэтаму даследчыца прыводзіць багдановічаўскі верш у прозе "Як толькі закрыю я вочы..."


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14