ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Вялікая руская літаратура была для М. Багдановіча не толькі выдатнай школай, крыніцай натхнення, прадметам удумлівага крытычнага асэнсавання, але і аб'ектам перакладчыцкай увагі. Праўда, перакладаў з рускай у Багдановіча няшмат. Гэта вер-шы "Вязень" А. Пушкіна, "Золата, золата падае з неба! А. Май-кава і "Цяжкая дарога" М. Розенгейма. Дастаткова прыгадаць хрэстаматыйна вядомыя пушкінскія радкі, каб пераканацца, што

зякуючы М. Багдановічу яны знайшлі сабе новае паўнакроўвае жыццё на беларускай мове:

Сяджу я ў турме за рашоткай гады.

Узросшы на волі арол малады,

Друг сумны мой, машучы моцным крылом

Крывавую страву клюе пад акном...

Асноўнае месца ў перакладчыцкай спадчыне М. Багдано-віча займае французская паэзія. Яна прадстаўлена 22 творамі Поля Верлена і адным санетам Алексіса-Фелікса Арвера.

Характэрна, што аўтар "Вянка" вельмі даражыў перакла-дамі з Верлена і нават ставіў іх вышэй некаторых сваіх арыгі-нальных вершаў. Пра гэта сведчыць ліст паэта ад 29 ліпеня 1912 г. у рэдакцыю "Нашай нівы": "Надумаўся я памясціць у зборніках і пераклады з Верлена, каторыя раней надаслаў у Піцер. Пераклады да арыгінала блізкія, і, калі я магу іх спра-вядліва ацаніць, - добрыя... Ва ўсякім разе пераклады Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпісаць і в(ерш) "Шмат у нашым жыцці ёсць дарог..."

Зусім натуральна паўстае пытанне: чаму іменна паэзія Верлена, а не, напрыклад, Рэмбо, Бадлера ці якога-небудзь іншага паэта прыцягнула ўвагу Багдановіча-перакладчыка?

Безумоўна, адказаць на гэтае пытанне надзвычай цяжка. Становішча ўскладняецца яшчэ і тым, што ні ў эпісталярнай спадчыне М. Багдановіча, ні ў яго публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулах, ні ва ўспамінах бацькі паэта - Адама Ягоравіча - ніякіх меркаванняў ці хоць ускосных звестак на гэты конт мы не знойдзем.

Даследчык беларуска-французскіх літаратурных сувязей Б. Міцкевіч, характарызуючы адносіны М. Багдановіча да П. Верлена, слушна адзначаў, што беларускі пясняр "высока цаніў Верлена за няспынныя пошукі ў галіне паэзіі, за цудоў-ную музыку верша, за высокае паэтычнае майстэрства". Істот-ны момант тут улоўлены. Аднак разважанні Б. Міцкевіча гу-чаць занадта агульна. У французскай літаратуры знойдуцца дзесяткі паэтаў, якія валодаюць такімі ж якасцямі, што згадвае літаратуразнаўца. Між тым іх творчасць не стала аб'ектам пе-ракладчыцкай увагі М. Багдановіча.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14