ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

А гэта пераклад M. Багдановіча і падрадкоўнік:

У паўночным краю на кургане

Сасна адзінока стаіць,

Абкутаўшысь лёдам і снегам,

Як белай адзежынай, спіць.

I бачыць у сне яна пальму,

Што ў дальний паўдзённай зямле

Самотна стаіць і нудзьгуе

На спаленай сонцам скале

Сасна стаіць адзінока

На поўначы на голай вяршыні

Ей сніцца сон; белай коўдрай

Яе пакрывае лёд і снег

Ён бачыць у сне пальму,

Якая далека на ўсходзе (Бліжнім)

Адзінока і маўкліва смуткуе

На гарачай адвеснай скале.

У дадзеным выпадку перакладчык робіць неістотныя і, па сутнасці, непрыкметныя адступленні ад нямецкага тэксту. Так, у перакладзе з'явілася "на кургане" замест "на голай вяршыні", або "на спаленай сонцам скале" замест "на гарачай адвеснай скале" і г. д. Ёсць у перакладзе руская граматычная форма "зям-ле". Нарэшце, могуць узнікнуць сумненні наконт ужытку такіх слоў, як "абкутаўшысь", "нудзьгуе". I ўсё ж нельга не прыз-наць, што пераклад М. Багдановіча вельмі сугучны арыгіналу.

Пры больш дэталёвым разглядзе можна заўважыць, што перакладчык свядома ці несвядома прыглушыў алегарычнае гучанне тэмы кахання - пакутлівую долю няшчасных закаха-ных, асуджаных на вечную разлуку (сасна па-нямецкаму - der Fichtenbaum, а пальма - die Palme - словы мужчынскага і жа-ночага роду - Ён i Яна), і зрабіў акцэнт на тэме адзіноты. Дарэ-чы, на гэтую акалічнасць не звярнуў увагі М. Лермантаў у сваім вольным перакладзе гэтага твора, хоць некаторыя рускія перакладчык! імкнуліся захаваць супрацьпастаўленне мужчынскага і жаночага роду і мянялі вобраз сасны на вобраз кедру (Ф. Цютчаў, А. Майкаў) або дуба (А. Фет, П. Вейнберг)...

Важна падкрэсліць, что пазначаныя асаблівасці перакладаў М. Багдановіча не дэфармуюць асноўны пафас і паэтыку ары-гінала, які ў беларускай версіі атрымаў свае паўнацэннае і на-туральнае адлюстраванне. Сказанае ў поўнай меры адносіцца і да астатніх перакладаў нашага паэта з нямецкай паэзіі. I тут варта пагадзіцца з кампетэнтным спецыялістам па пытаннях беларуска-нямецкага мастацкага перакладу У. Сакалоўскім, які піша: "Багдановічаўскія пераклады твораў Г. Гейнэ і Ф. Шыле-ра хаця і маюць некаторыя выдаткі, што больш залежалі ад часу, чым ад самога перакладчыка, сталі, як і ўся спадчына беларус-кага паэта, класічнымі".


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14