ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Па форме і кампазіцыйна-сюжэтнай будове "Метамарфо-зы" Авідзія - твор вельмі складаны для перакладу. М. Багда-новіч двойчы звяртаўся да яго і пераклаў на беларускую мову два фрагменты: "Грамада зорак "Карона" і "Ікар і Дзедал". У кожным выпадку нашаму паэту ўдалося дакладна узнавщь змест, інтанацыю і стыль арыгінала. Праўда, у перакладзе міфа пра Дзедала і яго сына адсутнічаюць апошнія строфы твора, дзе гаворка ідзе пра гібель Ікара. Можна меркаваць, аднак, што над гэтым перакладам М. Багдановіч збіраўся яшчэ папраца-ваць, бо тэты фрагмент пры жыцці паэта нідзе не друкаваўся і быў знойдзены сярод чарнавых накідаў.

Разам з Я. Купалам, Я. Коласам, іншымі пісьменнікамі-пе-ракладчыкамі нашаніўскай пары М. Багдановіч далучаецца да перакладу нямецкай паэзіі. Дзякуючы яму ўпершыню на мове беларусаў загаварылі Г. Гейнэ і Ф. Шылер. Даследчык беларус-ка-нямецкіх літаратурных сувязей У. Сакалоўскі слушна сцвяр-джае, што пераклады з Гейнэ былі заканамернай з'явай у твор-часці М. Багдановіча, бо абодвух паэтаў лучыць пэўная тыпа-лагічная блізкасць сугучных матываў, агульнасць грамадска-палітычных інтарэсаў і падабенства эстэтычных прынцыпаў. "Акрамя таго, - падкрэслівае літаратуразнаўца, - вершы Г. Гейнэ захапілі аўтара "Вянка" страснасцю лірычнага пачуцця, глы-бокім пранікненнем у самыя інтымныя зрухі чалавечай душы, філасофскім зместам, вялікім гуманізмам, саркастичным вык-рыццём людскіх заган, урэшце, дасканаласцю формы, меладыч-насцю, блізкасцю да народнай песні".

Пераклады з Гейнэ былі створаны М. Багдановічам у 1909 г., але толькі адзін з іх - "У паўночным краю на кургане" - трапіў да чытача ў тым жа годзе са старонак "Нашай нівы". Праз год у гэтай газеце быў змешчаны пераклад верша Ф. Шылера "Хо-чаш сябе ты пазнаць". А з перакладамі пяці іншых вершаў Г. Гейнэ "Азра", "Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну", "Калі лю-боў замучыць", "Калі маеш шмат чаго", "Генрых" - нашаму чытачу давялося пазнаёміццатолькі ў 1927 г., калі пабачыў свет першы акадэмічны Збор твораў М. Багдановіча.

Супастаўленне беларускіх тэкстаў з нямецкімі першатво-рамі сведчыць, што М. Багдановіч не імкнуўся перадаць усе падрабязнасці і нюансы іншамоўнай фактуры, а працаваў творча і даволі раскавана. Часам у перакладах можна напаткаць пэў-ныя сэнсавыя адхіленні ад арыгінала, некаторыя разыходжанні з нормамі сучаснай беларускай мовы. Гэта, у прыватнасці, відаць на прыкладзе перакладу верша Г. Гейнэ "Ein Fichtenbaum steht einsam" ("У паўночным краю на кургане").

Вось арыгінал:

Ein Fichtenbaum steht einsam

In Norden auf kahler Hoh.

Ihn schlafert; mit wei(3er

Deckc Umhullen ihn Eis und Schee

Er traumt von einer Palme,

Die, fern im Morgenland,

Einsam und schweigend trauert

Auf brennender Felsenwand.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14