ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Сваю пазіцыю да літаральнага перакладу М. Багдановіч выказваў у рэцэнзіі на рускі пераклад зборніка вершаў Т. Гацье "Эмалі і камеі", зроблены М. Гумілёвым, дзе перакладчык кры-тыкуецца менавіта "за імкненне да літаральнай перадачы першатвора" (падкрэслена мною. - Л. К.).

Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасці, М. Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэк-стам арыгінала. Гэта спрыяла дасягненню семантычнай дак-ладнасці перакладу, а таксама адапаведнай перадачы фармаль-ных асаблівасцей, стылю, рытмікі і інтанацыі іншамоўнага першатвора.

Творчы метад перакладу М. Багдановіча з устаноўкай на дасягненне адэкватнай перадачы зместу і формы арыгінала ўпісваецца ў канцэпцыю так званага рэалістычнага перакладу, які на думку некаторых сучасных даследчыкаў (Г. Гачэчыла-дзе) з'яўляецца найбольш канструктыўным і пленным.

У радках Брусава:

Мы зерна древние лелеем,

Мы урожай столетий жнем, -

якія М. Багдановіч паставіў эпіграфам да сваіх "Пентаметраў", ясна праглядваюцца адносіны беларускага паэта да скарбаў старажытнай духоўнай культуры. Бадай, не будзе перабольшан-нем сказаць, што ніхто з беларускіх пісьменнікаў ні да М. Баг-дановіча, ні пасля яго так шырока не выкарыстоўваў у сваёй арыгінальнай творчасці античных матываў, тэм, вобразаў, сю-жэтаў і форм. I ў гэтым бачыцца не толькі праява глыбокай па-вагі да шэдэўраў мінулага, але і жаданне прышчапіць іх да мала-дога дрэўца новай беларускай літаратуры. Што тычыцца перак-ладчыцкай дзейнасці, то імкненне М. Багдановіча перасадзіць на родную глебу ўзоры антычнай паэзіі знайшло свае канкрэт-ная ўвасабленне ў перастварэнні твораў Гарацыя ў Авідзія.

Славутую трыццатую оду "Exegi monumentum" ("Помнік") з трэцяй кнігі одаў Гарацыя М. Багдановіч пераклаў вельмі блізка да лацінскага арыгінала і, што асабліва важна, перадаў пры гэтым і яго памер - нязнаны датуль у беларускай паэзіі асклепіадаўскі верш. Варта прыгадаць, што менавіта памер гэ-тага твора ў свой час стаў неадольнай перашкодай для такіх майстроў паэтычнага перакладу, як М. Ламаносаў, Г. Дзяржавін, А. Фет...

"Дэмакратычны струмень і высокае мастацкае майстэр-ства - вось рысы паэзіі Гарацыя, якія прыцягвалі да сябе ўвагу беларускага паэта. Болып таго, Гарацый меў значны ўплыў на яго і спрыяў фарміраванню літаратурных поглядаў і творчаму наследаванню лепшых узораў антычнай паэзіі. Оды і дыятры-бы Гарацыя, разам з яго "Эалійскімі песнямі", адыгралі, у пэў-ным сэнсе слова, ролю моста, па якім ішоў Максім Багдановіч да іншых паэтаў старажытнага свету. Сярод іх Гамер, Анакрэ-он, Катул, Авідзій пакінулі пэўны след на ўсёй вобразнай сістэ-ме аўтара "Вянка", - так характарызуе С. Майхровіч значэнне паэзіі Гарацыя і яе ўплыў на станаўленне творчай індывідуаль-насці М. Багдановіча.


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14