ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Думаецца, што ўважлівыя, руплівыя адносіны М. Багдано-віча да перакладчыцкага занятку як да самастойнага віду твор-чай мастацкай дзейнасці і бяруць свае вытокі ад глыбокага разумения паэтам месца перакладной літаратуры ў сістэме нацы-янальнага літаратурнага кантэксту, яе ролі ў развіцці пісьмен-ніцкай і чытацкай самасвядомасці, у прапагандзе асветніцтва і эстэтычнага густу. Сапраўды, пераклады для М. Багдановіча не былі нейкай часовай аўтаномнай ці паралельнай справай побач з арыгінальнай паэтычнай творчасцю, а сталі яе неад'-емнай часткай. У перакладах паэт бачыў не толькі спосаб далу-чэння беларускамоўнага чытача да літаратур іншых народаў, але перш за ўсё - актыўны каталізатар, які павінен быў пашы-раць і ўзбагачаць ідэйна-тэматычныя, вобразныя, сюжэтныя, фармальна-выяўленчыя сродкі і магчымасці роднай літарату-ры і мовы. Тут М. Багдановіч, па сутнасці, салідарызаваўся з В. Р. Бялінскім, які пісаў у 1835 г: "...нам патрэбна больш пе-ракладаў як уласна навуковых, так і мастацкіх твораў", і пад-крэсліваў, што асноўная вартасць апошніх " выяўляецца асаблі-ва ў тым, што яны спрыяюць развіццю эстэтычнага пачуцця, фарміраванню густу і распаўсюджванню сапраўдных паняццяў аб прыгожым... Акрамя таго, пераклады необходны і для ства-рэння нашай яшчэ неўсталяванай мовы; толькі дзякуючы ім (перакладам. - Л. К.) можна з яе зрабіць такі арган, на якім можна было б разыгрываць усе бясконцыя і разнастайныя ва-рыяцыі чалавечай думкі".

Тэарэтычнае асэнсаванне ролі мастацкага перакладу як эфектыўнага інструменту ўзаемаўздзеяння і ўзаемаўзбагачэн-ня літаратур, практычная перакладчыцкая дзейнасць, яе высокі мастацкі ўзровень і зайздросны плён ставяць М. Багдановіча на ганаровы п'едэстал тых піянераў перакладчыцкага руху, каму сама Гісторыя наканавала стаць заснавальнікамі беларускай нацыянальнай школы мастацкага перакладу. I сёння пераклады М. Багдановіча з нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў не перастаюць дзівіць сваёй дасканаласцю і служаць узорам высокага майстэрства.

Англійская паэтэса, перакладчыца і даследчыца творчасці М. Багдановіча Вера Рыч, даючы высокую агульную характа-рыстыку ягоных перакладаў, паказвае, у прыватнасці, як плён-на спрыяў пераклад уласна паэтычнай дзейнасці М. Багданові-ча. Так, аналізуючы верш паэта "Ах, як спявае", напісаны кам-пактнай сілабічнай формай танка, В. Рыч падкрэслівае, што ў гэтым творы гучыць не толькі японская тэма, не толькі зробле-на адпаведная колькасць складоў, але і захавана сэнсавая цэзу-ра ў канцы трэцяга радка, што вельмі часта ігнаруецца заходнімі перакладчыкамі нават і сёння, калі яны звяртаюцца да гэтай формы.

На фарміраванне метаду перакладчыцкай практыкі М. Баг-дановіча зрабілі ўплыў выдатныя набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, М. Міхайлавым, М. Горкім, I. Франко, В. Самійленкам, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуні-ным-Марцінкевічам.

М. Багдановіч не прымаў і ніколі не выкарыстоўваў у прак-тычнай дзейнасці падрадкоўны, літаральны пераклад, які так катэгарычна адмаўляўся А. Пушкіным: "Падрадкоўны пераклад ніколі не можа быць дакладным. Кожная мова мае свае сло-вазлучэнні, свае ўмоўныя рытарычныя фігуры, свае засвоеныя выразы, якія не могуць быць перакладзены на другую мову ад-паведнымі словамі. Возьмем першыя фразы: "Comment allez vous; How do you do" Паспрабуйце перакласці ix слова ў слова на рускую мову".


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14