ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Характарызуючы літаратурныя інтарэсы свайго сына, А. Багдановіч адзначаў: "Дастаткова ведаў польскую літарату-ру, але яшчэ лепш украінскую: у гэтай літаратуры ён ведаў не толькі буйных, але і другарадных паэтаў. Валодаў украінскай мовай настолькі, што мог на ёй пісаць, нават, здаецца, спраба-ваў пісаць вершы".

Руска- і беларускамоўныя пераклады М. Багдановіча з ук-раінскай - важкі уклад нашага песняра ў справу братэрскай садружнасці трох усходнеславянскіх літаратур. У сферы перак-ладчыцкіх сімпатый М. Багдановіча прыярытэт належыць паэ-тычнай спадчыне вялікага ўкраінскага Кабзара. М.Багдановіч адмыслова пераклаў на рускую мову вершы Т. Шаўчэнкі, якія звязаны з перыядам ссылкі і створаны на аўтабіяграфічным матэрыяле: "Н. И. Костомарову", "В неволе" ("В Украине ли, в Сибири ль будут"), "В неволе тяжко... хоть и воли...", "А. О. Ко-зачковскому", "И серое небо, и сонные воды...", "Готово! Парус распустили". Сваімі перакладамі з Шаўчэнкі, як і з Самій-ленкі, Франка, Крымскага, М. Багдановіч адкрываў рускаму чытачу боль, веліч і хараство ўкраінскай паэзіі.

Ёсць у М. Багдановіча і нізка беларускіх перакладаў вер-шаў А. Алеся ("Пекла было тут у тую часіну", "Астры"), А. Крымскага ("Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну"), М. Чарняўскага ("Ужо зноў не спаткаюцца тыя шляхі"). Гэтыя творы былі блізкія М. Багдановічу сваім ідэйным гучаннем і дасканалай паэтыкай. Асабліва тычыцца гэта твораў А. Алеся, для якіх уласціва анімізацыя прыроды, алегарычнасць, парале-лізмы і багаты гукапіс з унутранымі рыфмамі2'. Гэтыя рысы паэтыкі А. Алеся бездакорна перададзены М. Багдановічам:

Пекла было тут у тую часіну:

Гром звар'яцсўшы стагнаў і равеў,

Білі вакон перуны без упыну,

Увесь нсбасхіл то пылаў, то чарнеў.

Бура прайшла, і людзей я пытаю,

Што жа зрабілася з роднага краю?

Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла...

Кажуць - разбітую ліпу дабіла.

Думка! Калі я цябс выліваю

У слова халоднае, ў песню сваю,

Гэткае ж пекла ў душы сваей маю,

Паліць яна мне душу ўсю маю...

Немагчыма пераацаніць значэнне шматграннай пераклад-чыцкай дзейнасці М. Багдановіча для развіцця беларускага пры-гожага пісьменства і станаўлення нацыянальнай школы мас-тацкага перакладу. Ужо адно тое, што Багдановіч - паэт-патры-ёт, паэт-інтэрнацыяналіст, паэт-перакладчык - быў першым у гісторыі нашай літаратуры, хто даў на мове беларусаў класіч-ныя ўзоры антычнай, заходнееўрапейскай і славянскай паэзіі, з'яўляецца красамоўным сведчаннем яго велічы, наватарства, багатага таленту, шырокай эрудыцыі і высокай культуры. Ужо не кажучы пра яго адданасць і высакароднае служэнне напаў-забытаму роднаму слову...

 

ЛЕАНІД КАЗЫРА


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14]