ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

У арыгінале:

На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,

Прыгожа літары выводзіць ён пяром,

Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі

Чырвоную страку; усякімі цвятамі,

Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў

I птах нявіданых, спляценнем завіткоў

Ён пакрашае скрозь - даволі ёсць знароўкі -

Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі

I загалоўкі ўсе, - няма куды спяшыць!..

Суладна з арыгіналам гучаць вершы "Бледный, хилый, все ж люблю я...", "Слышишь гул? Это дико-печальный лесун...", "Озеро", "Дзед" і інш.

I ўсё ж нельга не заўважыць, што многія творы М. Багдано-віча ў рускамоўнай абалонцы набываюць спецыфічнае гучан-не. На гэта даўно звярнуў увагу А. Лойка, які пісаў: "Асабліва выразна эмацыянальная збедненасць стылю твораў на рускай мове адчуваецца ў вершах Багдановіча, сабраных у зборніку "Зеленя". Як і беларускія арыгіналы паэта, яны захоўваюць у сваёй большасці паэтычнасць малюнка, выразнасць яго конту-раў ("Переписчик", "Книга"). У болыпасці выпадкаў змог паэт перадаць у іх таксама навізну, паэтычнасць мастацкіх дэталей, што былі "душой" беларускіх вершаў ("Бледный, хилый, все ж люблю я...", "Озеро", "Слышишь гул? Это дико-печальный лесун...", санет "Что из того, что стих в душе кипит?", трыялет "На солнце загляделся я..."). Аднак свежасці, эмацыянальнай непасрэднасці, якімі так уражваюць вершы паэта на беларускай мове, амаль ва ўсіх яго перакладах мала".

Такія меркаванні А. Лойкі падзяляе і А. Верабей.

Але, здаецца, абодва даследчыкі не звярнулі ўвагі на адну істотную акалічнасць. I А. Лойка, i А. Верабей падышлі да ацэнкі перакладаў уласных твораў М. Багдановіча на рускую мову, ме-навіта як перакладаў, а не аўтарскіх перакладаў. Між тым аўта-пераклад, як вынік не толькі перакладчыцкай дзейнасці пісьмен-ніка, але і яго ўласна паэтычнай творчасці, патрабуе да сябе больш эластычных адсносін, чым "чысты" пераклад. У прынцыпе рэа-лізацыя аўтарскай волі пісьменніка пры перакладзе ўласных тво-раў можа прывесці да таго, што ствараецца новы, самастойны іншамоўны мастацкі твор, ацэньваюць які толькі пераклад-чыцкімі крытэрыямі было б, напэўна, не зусім карэктна, бо лек-січнае, стылёвае ці любое іншае "адступленне" ад арыгінала ў аўтаперакладзе можна вытлумачыць новым творчым рашэннем стваральніка першатвора. Ці не здарылася гэта ў выпадку з рускімі аўтаперакладамі М. Багдановіча?..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14