ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Як бачым, М. Багдановічу ўдалося бездакорна перадаць змест арыгінала. Характэрна, што перакладчык творча паставіўся да верша Вердена і ўвёў у пераклад некаторыя словы, якіх у першатворы няма ("будоўляй", "злых часін", "надзей", "скучала", "душа",), аднак гэтыя замены ніякім чынам не паруша-юць ход верленаўскай думкі, а арганічна і натуральна ўпісва-юцца ў агульны кантэкст твора. У арыгінале двойчы сустрака-ецца канструкцыя "II pleure", якую складана перакласці на бе-ларускую мову, таму што аналагічных канструкцый у славянскіх мовах няма. М. Багдановіч двойчы, і кожны раз па-рознаму, поўнасцю перадаў яе сэнс: "Плач сэрца майго" і "Шчыміць... у сэрцы маім". Прычым другі варыянт не толькі па сэнсу, але нават граматычна вельмі блізкі арыгіналу.

Прастата сінтаксічнай пабудовы сказаў, удалая рыфмоўка са схемай рыфмы АВАА, што поўнасцю адпавядае верленаўс-каму арыгіналу, у многім абумовілі поспех перакладчыка пры перадачы рытму верша. Галоўная ж заслуга М. Багдановіча ў тым, што яго пераклад дасягае вышэйшай ступені адпаведнасці арыгіналу - так званай функцыянальнай адэкватнасці арыгіна-лу - адпаведнасці ў сферы мастацкага эмацыянальнага ўздзе-яння на чытача.

Пазначаныя высокім прафесійным майстэрствам і сапраў-дным паэтычным талентам багдановічаўскія пераклады з Вер-лена, Арвера і бельгійскага паэта-дэмакрата Верхарна сталі першым і ўпэўненым крокам на шляху да засваення нашай літа-ратурай французскамоўнай паэзіі.

У свой час М. Стральцоў пісаў пра М. Багдановіча: "Яго адметнасць якраз і была заўсёды ў тым, што ён як бы ішоў да нацыянальнага ад агульналюдскога, а не наадварот". Гэта сап-раўды так. Ва ўсякім разе разгледжаныя вышэй пераклады свед-чаць менавіта пра гэта. Але ў перакладчыцкай дзейнасці паэта ёсць яшчэ адна грань, якая прымушае паглядзець крыху інакш на катэгарычнае сцвярджэнне М. Стральцова. Гаворка ідзе пра пераклады М. Багдановіча на рускую мову (пераклады купалаўскай паэзіі, уласных твораў, а таксама вершаў Т. Шаўчэнкі, В. Самійленкі, I. Франка, А. Крымскага), якія яскрава сведчаць пра імкненне нашага песняра несці свой дар іншым народам, ісці ад нацыянальнага да агульналюдскога.

Спецыяліст па беларуска-рускаму паэтычнаму ўзаемапе-ракладу А. Верабей надзвычай высока ацэньвае пераклады М. Багдановіча вершаўЯ. Купалы "Жніво" ("Наспелая постаць шчаслівых пасеваў...") і "Для зямлі прадзедаў маіх..." і вельмі слушна піша, што перакладчык "добра перадаў змест твораў, іх гукапіс, задушэўнасць і чысціню, іх элегічную і журботную афарбоўку". I з гэтым нельга не пагадзіцца, чытаючы такія радкі:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14