ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ СПАДЧЫНА МАКСIМА БАГДАНОВІЧА

Літаральны пераклад:

Плач у сэрцы маім

Як над горадам дождж;

Што гэта за туга,

Якая пранізвае мае сэрца?

О, ціхі шум дажджу

На зямлі і на стрэхах!

Для сэрца, якое сумуе

О, песня дажджу!

Плач без прычыны

У гэтым сэрцы, што заходзіцца ад болю. Што? Ніякай здрады?.. Гэтая жалоба без прычыны.

Самая горшая бяда

Не ведаць чаму

Без кахання і без нянавісці

У майго сэрца столькі бяды!

Пераклад М. Багдановіча:

I pleut doucement sur la ville*.

(Арцюр Рэмбо)

Плач сэрца майго,

Як над горадам дождж.

Скуль расце, для чаго

Смутак сэрца майго?

Шум ціхі дажджа

Над будоўляй, зямлёй...

Ты скучала, душа,

Раньш па песні дажджа.

Шчыміць без прычын

У бедным сэрцы маім.

Ужо няма злых часін, -

Гэты плач - без прычын.

Няма горш бяды,

Як рыдаць ні з чаго, -

Без надзей і нуды;

У мяне шмат бяды.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14