МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Вы кажаце мне, што душа ў паэта,

Калі спараджае ён дзіўныя вершы,

Нябесным агнём абагрэта...

 

У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі ён асабліва ганарыцца. Але ёсць сярод іх і такія, якія сталі здабыткам чалавецтва, бо слава іх пера-сягнула межы краін і часоў. Беларускі паэт Максім Багдановіч набыў вядомасць сваім літаратурным, грамадзянскім і чалавечым подзвігам. Яго імя заслужена стаіць побач з імёнамі заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Звонкая ліра Багдановіча надзвычай багатая па зместу, па форме і па той сіле веры ў працоўны народ Радзімы, якая зрабіла паэта адным з пра-грэсіўных людзей свайго часу. Максім Багдановіч быў не толькі аўтарам пейзажнай, любоўнай, са-цыяльна-філасофскай лірыкі, фальклорна-эпічных паэм, але і самабытным празаікам-апавядальнікам, эсэістам, майстрам паэтычнага перакладу, тонкім, бліскучым літаратурным крытыкам і глыбокім ву-чоным-даследчыкам — адным з заснавальнікаў беларускага літаратуразнаўства.

Паэзія Багдановіча, прасякнутая патрыятызмам і жыццясцвярджальным пафасам, нагадвае святло жывога пульсуючага сэрца, што аднойчы вырвалася з грудзей сына Беларусі і пералілося ў нязгасную зорку Венеру над разлогамі роднай зямлі.

Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы,—

Хай цябе шум вятроў не пужае:

Пагашаюць яны аганёчак малы,

А вялікі—крапчэй раздуваюць.

...На доме № 25 па вул. М. Горкага (былой Аляк-сандраўскай) устаноўлена мемарыяльная дошка з барэльефам паэта. На ёй словы:

«На гэтым месцы знаходзіўся дом, у якім 9 снежня (27 лістапада) 1891 года нарадзіўся выдатны беларускі паэт Максім Багдановіч».

На пагорку, дзе сёння стаіць Дзяржаўны акадэ-мічны Вялікі тэатр оперы і балета БССР, знаходзіў-ся Троіцкі базар. А насупраць якраз і быў гэты двухпавярховы драўляны дом. На першым паверсе размяшчалася гарадское пачатковае вучылішча, на другім—кватэра настаўніка. Яе займала сям'я Багдановічаў: Адам Ягоравіч быў загадчыкам гэта-га вучылішча, а Марыя Апанасаўна займалася вы

хаваннем сваіх дзяцей. У гэтай кватэры і нарадзіў-ся Максім Багдановіч — чалавек незвычайнага та-ленту і лёсу.

Знаёмых і сяброў у сям'і было многа: настаўнікі, урачы, афіцэры. У доме часта збіралася моладзь, гучалі песні, дэкламацыі.

Бацька паэта, Адам Ягоравіч, скончыў Нясвіж-скую настаўніцкую гімназію. Працуючы настаўні-кам, ён захапляўся этнаграфіяй, вывучаў і збіраў фальклор, наогул быў чалавекам высокаадукава-ным, перадавых поглядаў. Этнаграфічныя, літара-туразнаўчыя і мовазнаўчыя яго працы ўвайшлі ў гісторыю беларускай і рускай культуры, былі заў-важаны і высока ацэнены спецыялістамі. Шырокая адукаванасць бацькі, яго добрае веданне фалькло-ру, педагагічная падрыхтоўка спрыялі ўсебаковаму развіццю Максіма, абуджалі ў ім імкненне да твор-часці.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21