МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Паэзія Максіма Багдановіча — узор служэння народу, Радзіме, невычэрпная крыніца крыштальна чыстых пачуццяў, якія здольны акрыляць чалаве-чыя сэрцы, мінуючы гады і стагоддзі. Любоў да Багдановіча — паэта-лірыка, паэта-філосафа, кры-тыка, перакладчыка сапраўды ўсенародная. Амаль тры чвэрці стагоддзя гучыць усхваляванае слова паэта ў сэрцах мільёнаў людзей. Мова паэта надзвычай мілагучная і пявучая, і таму зразу.мела асаблівая прыхілыіасць нашых кампазітараў да творчасці М. Багдановіча: многія яго вершы ляглі ў аснову самых разнастайных твораў беларускай вакальнай музыкі. Найбольш буйным музычным творам, амаль йоўнасцю заснаваным на вершах М. Багдановіча, з'яўляецца опера «Зорка Венера» (кампазітар Ю. Семяняка, лібрэта А. Бачылы). Прэм'ера яе адбылася на сцэне Дзяржаўнага ака-дэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР у 1970 годзе. Кампазітар удала выкарыстаў вытокі паэзіі М. Багдановіча, яе глыбокую сувязь з народным! песнямі і танцамі.

На вершы М. Багдановіча стваралі рамансы кам-пазітары М. I. Аладаў, А. В. Багатыроў, А. Е. Ту-ранкоў, Я. А. Глебаў, I. М. Лучанок, Л. К. Захлеў-ны. Раманс «Зорка Венера» у поўным сэнсе слова стаў адным з самых любімых твораў ужо не для аднаго пакалення, і гэта з'яўляецна той высокай узнагародан, аб якой можна толькі марыць і якая робіць імя паэта неўміручым.

Зорка Венера ўзышла над зям.іёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

3 гэтай пары я пачаў углядацца

У неба начное і зорку шукаў.

Ціхім каханнем к табе разгарацца

3 гэтай пары я пачаў.

Але растацца нам час наступав;

Пэўна, ужо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але растацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

У сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёк.м краю.

Глянь іншы раз на яе.— у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21