МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей

Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення.

Разаб'ецца аб іх слабы верш заўснгды.

Не збудзіўшы святога сумлення.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба з цярпеинем.

Як ударыш ты ім —ён, як звон, зазвініць,

Брызнуць іскры з халодных каменняў.

 

М. Багдановіч быў перакананы інтэрнацыяналіст. Сведчанне гэтаму не толькі яго майстэрскія паэ-тычныя пераклады, але і выдатныя артыкулы пра паэтаў іншых народаў (асабліва нра рускіх і ўкраінскіх) прасякнутыя шчырай братэрскай лю-боўю і павагай. «Мы зрабілі б цяжкуіо памы.іку. пісаў ён у артикуле «Забыты шлях»,— калі б кі-нулі тую вывучку, што нам давала сусветная... паэ-зія. Было б горш, чым нядбальствам,— нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год са-біралі у скарбніцу суеветнай культуры. Але зано-сіць толькі чужое, не развіваючы свайго,— гэта яшчэ горш: гэта значна глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам... калі-нікалі даць не-шта свае».

Паэт надзвычай высокай культуры, М. Багдано-віч чытаў у арыгінале і перакладаў на родную мо-ву творы антычных паэтаў Гарацыя і Авідзія, ня-мецкіх — Ф. Шылера і Г. Гейнэ, фінскага паэта Б. Рунеберга, бельгійскага Э. Верхарна, француз-скага лірыка П. Вердена. Творчасці паэта харак-тэрна філасафічнасць і грамадзянскасць. Аб чым бы ні пісаў Багдановіч, ён заўсёды падкрэсліваў, што думкамі сваімі і творчасцю пастаянна быў звя-заны з бацькоўскай зямлёй.

Радзімая зямля, прынікнуў я к табе,

I бодрасць ты ўліла ў слабеючын жылы,

Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы,

I месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.

За 10 год сваёй тытанічнай, творчай дзейнасці малады паэт, адзін з першых у беларускай літара-туры, пачаў распрацоўку такіх складаных форм, як трыялет, актава, рандо, санет, тэрцыны, скерца:

...вярнуўся я к рандо, санетам,

I бліснуў ярка верш пануры мой:

Як месяц зіхаціць адбітым светам,—

Так вершы ззяюць даўняю красой!


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21