МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Стромкая, лёгкая постаць, спакойны позірк скіра-ваны наперад, у вечнасць. Малады і дзёрзкі, лету-ценны і неспакойны, узнёслы і акрылены з задумен-нымі вачыма на прыгожым, натхнёным твары... Жэст левай рукі паэта падкрэслівае стрыманае хваляванне, у правай — букецік васількоў. Чыстая сінь гэтых кветак напамінала М. Багдановічу яго блакітнавокую Радзіму. 3 васількамі, як з родны-мі землякамі, не раз вітаўся паэт, жывучы далека ад роднага краю, на Волзе:

Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.

Маркотна між іх я хаджу адзінок,

Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае.

Наш родны, забыты ў цяні васілёк.

М. Багдановіч вярнуўся ў родны горад адлітым з бронзы, вярнуўся, каб быць побач са сваімі землякам!, удыхаць водар роднай зямлі, услухоўвац-ца ў нашы крокі, у нашы галасы...

Маладыя гады,

Маладыя жадання!

Hi жуды, ні нуды,

Толькі шчасце кахання,

Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі!

Лірыка М. Багдановіча — вышэйшае выражэнне высакародных чалавечых пачуццяў. Яго паэзія не менш чым сённяшняму належыць будучаму. 3 усёй спадчыны Багдановіча менавіта яго лірыка бліжэй за ўсё сутыкаецца з сучаснаспю, з маральнай і эстэтычнай патрабавальнасцю нашых людзей. Улада музы Багдановіча над эстэтычным густам і сімпатыямі мільёнаў людзей вельмі вялікая. Зачараваны ўзорам мастацтва мінулага паэт марыў пра стварэнне новых твораў мастацтва, якія б і праз шмат дзссяцігоддзяў здзіўлялі і захаплялі нас.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21