МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Маці родная, Маці-Краіна!

Не ўсцішыцца гэтакі боль...

Ты прабач, Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!..

...Новы 1917 год М. Багдановіч сустракаў у «Бе-ларускай хатцы» разам са сваімі мінскімі сябрамі. Было многа планаў і надзей, у новым годзе выра-шылі нават выдаваць беларускі часопіс. Але зда-роўе паэта пагоршылася, і ў канцы лютага 1917 г. па патрабаванню сяброў цяжка хворы Максім па-ехаў на лячэнне ў Крым.

Пра блізкую смерць ён гаворыць у вершах гэтак жа натуральна і проста, як пра жыццё і каханне— без роспачы і страху, з той мудрасцю, з якой успры-маецца яна ў фальклоры:

У краіне светлай, дзе я уміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

Сын Беларусі паміраў у Ялце высакародна і мужна, як і жыў: без нараканняў і скаргі. 25 мая 1917 года, на 26-м годзе жыцця паэта не стала. Бязлітасны лес абарваў песню на самай прыгожай ноце. Але засталася жыццесцвярджальная паэзія М. Багдановіча:

Жывеш не вечна, чалавек,

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыццё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуццё

Не раз, не два пайшло.

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

9 снежня 1981 года Максім Багдановіч зноў, і цяпер ужо назаўсёды, вярнуўся ў родны Мінск: у той частцы горада, якая калісьці называлася Тро-іцкім прадмесцем, да 90-годдзя з дня нараджэння паэта быў адкрыты помнік. Над яго стварэннем працавалі заслужаны дзеяч мастацтваў БССР скульптар С. М. Вакар, архітэктары Ю. I. Казакоў і Л. В. Маскалевіч.

...Паэт нібыта спыніўся сярод буйной зеляніны і стаіць на алеі, якая вядзе да шырокай лесвіцы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Здаецца, што М. Багдановіч сустра-кае ўсіх, хто ідзе да музыкі.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21