МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Пяю я з надтрэснутым сэрцам, Апошні свой скарб аддаю.

Пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, у кастрыч-ніку 1916 года, Максім Багдановіч, ужо цяжка хворы, зноў прыехаў у родную Беларусь. Сухоты, якія забралі маці і старэйшага брата, былі бязлітаснымі і да яго. Паэту заставалася пражыць восем ме-сяцаў...

Даўно ўжо целам я хварэю,

I хвор душой,— I толькі на цябе надзея,

Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца

Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца

Сваей нуды.

Ішла першая сусветная вайна. Высокі, прыгожы юнак з адухоўленым тварам і крыху сумнымі вачы-ма прыехаў у Мінск — горад свайго нараджэння.

3 1915 года Мінск быў прыфрантавым. У ім раз-мяшчаўся штаб Заходняга фронту, вайсковыя ўста-новы, шпіталі. Горад быў перапоўнены бежанцамі, гаварыў на розных мовах, яго насельніцтва павялі-чылася ўдвая. Багдановіч пражыў тут пяць ме-сяцаў.

Пасяліўся паэт на кватчры вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі ў доме на Мала-Георгіеўскай вуліцы (цяпер дом № 14 па вул. Л. Талстога). I адразу пачаў працаваць у Мінскім губернскім харчовым камітэце, які размяшчаўся на галоўнай вуліцы горада — Захар'сўскай (цяпер Ленінскі праспект). Камітэт быў створаны па ініцыятыве творчай інтэлігенцыі горада і меў вельмі высакародную мэту: дапамагаць тым, хто пацярпеў у гады імшерыялістычнай вайны. У камітэт уваходзілі беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры Ядвігін Ш., У. I. Галубок, У. С. Фальскі, Зоська Верас і інш. Камітэтам быў адкрыты клуб пад назвай «Беларуская хатка». Размяшчалася яна ў адным з будынкаў на тым месцы, дзе зараз сквер паміж гарвыканкомам і Домам кіно. Тут наладжваліся вечары паэзіі, беларускай народнай музыкі і песні. Пры клубе працавала сталоўка. Сталаваўся там і М. Багдановіч.  Паснедаўшы, ішоў ён на працу ў Камітэт. Паэт любіў хадзіць па другiм баку вуліцы, каб на адлегласці любавацца будынкам касцёла, чырвоная цэгла якога ў час адлігі станавілася серабрыстай.

У Мінску М. Багдановіч многа і плённа працаваў.

Пасля службы ішоў звычайна ў Пушкінскую біб-ліятэку, потым абавязков-а да 3—4 гадзін раніцы працаваў яшчэ дома. «...увесь дзень займаўся на-роднай творчасцю. У Пушкінскай бібліятэцы пра-глядаў П. Шэйна і Е. Раманава. ...чытаў вашым сестрам А. Афанасьева, слухаў, як яны пелі мне народныя песні»,— так расказваў Максім аб адным з дзён Змітраку Бядулю.

За гэтыя 'пяць месяцаў з-пад пяра паэта выйшла паэма «Страцім-лебедзь», якая стала яго лебядзі-най песняй...

Шмат часу аддаваў Максім Багдановіч складан-ню беларускага буквара, працаваў над літаратур-най хрэстаматыяй для пачатковай школы, напісаў нават для яе некалькі нарысаў. У гэты ж час паэт піша адзін з самых драматычных твораў — верш «Пагоня».


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21