МАКСИМ БОГДАНОВИЧ В МИНСКЕ

Марыя Апанасаўна была жанчынай добрай, вя-сёлай, прыгожай, з іскрынкай у вачах і з цудоўнай, вялікай касой. Яна мела спецыяльную музычную падрыхтоўку, добры голас. Сярод песень, якія яна любіла спяваць, быў раманс «Паўночная зорка» М. Глінкі. I пазней, праз шмат гадоў, паэт неадна-разова слухаў у грамафонным запісу хвалюючую мелодыю свайго дзяцінства.

Калі Максіму было паўгода, сям'я пераехала ў Гродню, і ранняе дзяцінства хлопчыка прайшло ў горадзе над Нёманам. Пасяліліся Багдановічы на ўскрайне горада. У двары рос невялікі сад, наво-кал былі палі, лес і Неман. Жылі Багдановічы дружна і шчасліва.

Хлопчык вельмі любіў, калі маці іграла на фар-тэп'яна: яе любімыя творы станавіліся любімымі творамі Максіма. Як і маці, яму падабаўся стара-даўні раманс «Я адзін выходжу на дарогу» на сло-вы М. Ю. Лермантава, «Элегія» Маснэ, паланез «Раэвітанне з радзімай» М. Агінскага, дзявочы хор з «Аскольдавай магілы» А. М. Вярстоўскага, творы А. С. Даргамыжскага, М. I. Глінкі, народныя песні. Музыка ўвайшла ў жыццё паэта вельмі рана і зрабіла пэўны ўплыў на яго творчасць.

Марыя Апанасаўна шмат чытала, мела літара-турныя здольнасці. Адно яе апавяданне было нават надрукавана ў «Гродненских губернских ведомостях». Вельмі чулая, уражлівая і надзвычай зна-ходлівая ў выдумках усялякіх забаў для дзяцей маці сама аддавалася гульням са шчырым захап-леннем. Па ўспамінах бацькі, Максім мяккім характерам, весялосцю, жвавасцю, спагадлівасцю і ўражлівасцю, пластычнасцю і трапнасцю назіран-няў нагадваў сваю маці.

Вобраз той, хто даў яму жыццё, як і вобраз ра-дзімы, вечна жыў у Максімавым сэрцы, зачароўваў яго, абуджаў неадольнае імкненне да беларускай зямлі, беларускага народа, беларускай мовы.

Мастацка-творчая атмасфера, што панавала ў сям'і Багдановічаў, аказала вялікі ўплыў на фармі-раванне таленту будучага паэта. 3 ранніх гадоў з хваляваннем слухаў ён казкі і песні маці, з ціка-васцю чытаў нарысы і артыкулы бацькі — вядома-га беларускага даследчыка, этнографа, захапляўся беларускімі казкамі, якія былі запісаны вядомымі беларускімі фалькларыстамі П. В. Шэйнам і Е. Р. Раманавым.

Вучыцца Максім пачаў з шасці год. Першымі кнігамі яго былі «Родное слово» і «Детский мир и Хрестоматия» К. Д. Ушынскага, рускія быліны, «Слово о полку Игореве», быліны і песні розных народаў, «Эдда», «Песнь о Нибелунгах», «Песнь о Роланде», «Песнь о моем Сиде», «Одиссея» і «Ил-лиада» і інш. 3 сусветнай і рускай класікі Максіма прыцягвалі Т. Таса, А. Дантэ, С. Сервантэс, Д. Дэ-фо, А. Міцкевіч, А. С. Пушкін, М. В. Гогаль, I. С. Тургенеў, Г. I. Успенскі. Кнігі сістэматызавалі тое, што даводзілася назіраць у жыцці, дапамагалі фарміраванню светапогляду. Пазней М. Багдановіч гаварыў свайму сябру М. Р. Агурцову, з якім яны разам працавалі ў Яраслаўскай газеце «Голас»: «Мяне выхоўваў бацька. Неяк я паказваў Вам яго бібліятэку. У ёй ёсць усё істотнае, што з'яўлялася калісьці ў літаратуры ўсяго свету. Мы з дзяцінства праходзілі гэту сусветную школу. Бацька пачынаў з таго, з чаго пачынае кожны народ у сваёй твор-часці,— з эпасу. Мы ў дзяцінстве ведалі «Слово о полку Игореве»,— «Иллиаду», «Калевалу» і інш. Потым прыступілі да лірыкі і драмы. Вядома, га-лоўная ўвага звярталася на славянскія літара-туры».

Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душой маленькі Максім меў цудоўныя ўмовы для развіцця лепшых сваіх задаткаў. Але ў кастрычніку 1896 года на дваццаць восьмым годзе жыцця ад сухотаў памерла маці... Страта самага роднага ча-лавека глыбокім болем аддалася ў чулым сэрцы пяцігадовага хлапчука.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21