ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

"Вянок" стаўся адзінай прыжыццёва выдадзенай кнігай паэзіі М. Багдановіча. Будучыя кнігі, якія пазней задумваліся паэтам ("На ціхім Дунаі", "Красавік", "Шыпшына"), так і зас-таліся ў цудоўным россыпу дасканалых вершаў. Іх таямнічыя сузор'і завабліваюць у непаўторна дзівосны мастацкі свет паэта, чый творчы лёс, акрылены ідэяй нацыянальнага адраджэн-ня, геніяльна раскрыўся ўсяго за 25 год самаахвярнага, спале-нага невылечнай хваробай жыцця.

Нібыта Боскім наканаваннем было прадвызначана М. Баг-дановічу нарадзіцца для гэтай зямлі, для гэтага народа і яго культуры. Прыроджаная адоранасць і надзвычайная тонкасць і чуласць душы гарманічна дапоўніліся мэтанакіраваным выха-ваннем і тым культурным асяроддзем,атмасферай духоўнасці і кніжнасці, якія з дзяцінства акалялі паэта, як бы рыхтуючы яго імклівы духоўны і творчы рост.

Паэзія М. Багдановіча, не ўвайшоўшая ў "Вянок" (хоць сам "Вянок" мы заўсёды будзем мець недзе перад вачыма, ён будзе падсвятляць і падмацоўваць нашы разважанні), дае яскравае ўяўленне аб творчай эвалюцыі паэта, аб яго духоўным шляху, абсяг якога мае ў сваім крынічным перадвытоку такіе раннія вершы, як "Прыдзе вясна", "Мае песні", "Ноч", "На чужыне", "Над магілай", дзе намацваецца і намячаецца будучае рэчышча, а ў горняй вяршыні сваей ззяе такімі шэдэўрамі, як "Страцім-лебедзь" дый "Пагоня".

Ужо самы пачатак літаратурнай дзейнасці М. Багдановіча быў нечаканым і палемічным, закранаў сутнасныя пытанні бе-ларускага культурна-нацыянальнага руху. Абумоўлена гэта было ў першую чаргу тым, што, як заўважылі даследчыкі яшчэ на раннім этапе багдановічазнаўства, "Багдановіч ёсць адзінае ў сваім родзе з'явішча (ХІХ-ХХ стст.) у гісторыі беларускай літа-ратуры, калі паэтам і пісьменнікам з'яўляецца асоба, якая стаіць на вышэйшым стопні шырокай еўрапейскай адукацыі"1. Таму спроба ўласнай творчасці, узгадаванай на грунце класічных еўрапейскіх узораў, якія сфарміравалі густ і акрэслілі накіру-нак мастацкіх пошукаў, была спачатку не дужа прыхільна суст-рэта некаторымі ўплывовымі дзеячамі "Нашай нівы", куды ярас-лаўскі гімназіст беларускага паходжання даслаў свае першыя творы. Гісторыя са сшыткам багдановічаўскіх вершаў, атры-маным у "Нашай ніве" пасля надрукавання там ягоных "Дзвюх песень" з Ю. Святагора пад псеўданімам Максім Крыніца, вя-домая: сшытак трапіў у архіў, бо паводле густу і светапогляду Ядвігіна Ш., А. Уласава дый са згоды іншых членаў рэдакцыі вершы былі прызнаны "недлянароднымі" і "дэкадэнцкімі". Лёс іх вырашыў С. Палуян, які з'явіўся ў жніўні 1909 г. у Вільні, захапіўся арыгінальнасцю і мастацкім хараством вершаў, зда-быў сабе прыхільнікаў і абаронцаў іх сярод "нашаніўцаў" (А. Бульба, А. Луцкевіч, Я. Купала).

Безумоўна, большая і, бадай, лепшая частка вершаў М. Баг-дановіча ранняга перыяду творчасці ўвайшла ў "Вянок" - у гэ-тае "праўдзівае пэрла", паводле выказвання А. Луцкевіча. Але тое, што засталося па-за ім, ніяк не выпадае назваць слабейшым, хоць аўтарскі адбор быў вельмі строгім. Відавочна, творы, што на той час самому аўтару здаваліся менш значнымі і не вартымі ўваходжання ў кнігу, па пазнейшым часе пачалі, як і належыць, набываць абрысы класічнасці, а гістарычная перспектива толькі ўзмацняла гэты працэс. Адбылася з'ява, якую прадбачыў сам М. Багдановіч:

Ціхія мае ўсе песні, цёмныя, як вугаль чорны,

Але ўсё ж яны засвецяць, калі я ў агні мучэння

Іх разжару, распалю;

А як згасне ён, - дык бліснуць, быццам дыяментаў зёрны

Бо абернуцца, застыўшы, ў драгацэнныя каменні

У час, як я лягу ў зямлю.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11