ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

У 1916 г., скончыўшы Яраслаўскі юрыдычны ліцэй, М. Баг-дановіч прыехаў на Беларусь, уключыўся тут, наколькі дазва-лялі пагасаючыя сілы, у грамадскую і культурна-адраджэнскую

работу. Гэта быў апошні для Максіма глыток паветра Бацькаў-шчыны, атручанага вайной, беспрасвеццем, галечай і дэпрэ-сіяй. М. Багдановіч жа як сапраўдны інтэлігент і ў гэтым бяз-ладдзі адчуваў сябе адказным за лес народа, за яго гістарычны шлях, нягледзячы на тое, што хвароба ўжо падводзіла рысу пад скупа адведзенымі яму днямі. Апошнія вершы Багдановіча ўражваюць прасветленым і пранікнёным лірызмам, калі ўсё, што ідзе ад жыццёвага тлуму, адцерусілася і засталося толькі зерне празрыстай і вечнай, як подых, ісціны ("Маладыя гады, маладыя жаданні", "Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты", "На-бягае яно..."); урачыстай і шчымлівай развітальнасцю ("Ўсё пра-ходзе - і радасць, і мукі", "Пралятайце вы, дні...", "Страцім-лебедзь", "У краіне светлай"). У баладзе "Страцім-лебедзь" М. Багдановіч стварыў свой, беларускі, варыянт біблейскай легенды пра патоп, уклаўшы ў яго адзін з дамінантных, паўта-ральных матываў сваёй творчасці: адчуванне мяжы паміж быц-цём і нябытам або адчуванне таямніцы Ко ну, калі памірае хтось больш моцны, каб даць жыццё слабейшай істоце, нікчэмных і мітуслівых птушак, але гіне пры гэтым сам. Паэту істотна было на той час вярнуцца да лейтматыву сваёй нізкі "Каханне і смерць", каб прасачыць падобную ж сітуацыю, толькі з іншымі персанажамі і больш канкрэтнымі рысамі аўтабіяграфізму. Спо-веддзю і адначасова запаветам гучыць верш-тэстамент "Паго-ня" - гэта як бы апошні гарачы зварот да неабуджаных і абыя-кавых дзяцей Бацькаўшчыны, душы якіх не саспелі да патрыя-тычнага свядомага служэння ёй. Згадка Вострай Брамы і герба Вялікага княства - "Старадаўняй Літоўскай Пагоні" - як сімва-лу дзяржаўнай моцы і незалежнасці стала для М. Багдановіча ў гэтым вершы менавіта тым нацыянальна сутнасным, гістарыч-на дакладным і для адраджэнскай самасвядомасці абсалютна арганічным "рэчывам" беларускасці, якое так настойліва сінтэ-заваў паэт у вершах беларускага складу. "Ваякі на грозных канях" акрылілі і ўзнеслі нястрымную фантазію, у шпаркім на-пружаным рытме верша нібыта адбіўся непадлеглы знікненню вечны пошчак пагоні:

Мо яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі уздагон,

Што забылі цябе, адракліся,

Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі,

Не давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць...

Пагоні суджана было і праз гады стаць ахоўніцай незалеж-нага нацыянальнага духу і выкрасаць яго іскры ў сэрцах, не-ўзгадаваных на нацыянальным гістрычным грунце, але што прагнуць знайсці сваю непадобную і непадфарбаваную пад чужы ідэал прыгажосці Бацькаўшчыну.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11