ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Гістарычная нестабільнасць спараджае ўзмоцненае адчу-ванне адзіноты і неабароненасці кожнага перад Лёсам, тады ўключаюцца самаратавальныя інстынкты, якія не заўсёды вы-водзяць на паверхню лепшае ў чалавечай прыродзе, а, наадва-рот, выяўляюць драпежнае, вартае жалю. Абазначыць рысы гэтага, знайсці прычыны бедаў роду чалавечага М. Багдановіч паспрабаваў у даволі кампазіцыйна рыхлым вершы "Мяжы". Аднак разумеючы і перажываючы як сучаснік катастрафічны стан грамадства, М. Багдановіч свядома ставіў сабе задачу ў любых варунках развіваць і ўдасканальваць культуру свайго народа. Менавіта ў гэты час для яго наступав момант крытыч-нага выбару - ён адчувае неабходнасць акрэсліць шлях, па якім, на яго погляд, павінна развівацца беларуская літаратура. Прай-шоўшы школу еўрапейскага прыгожага пісьменства і даўшы беларускай паэзіі дасканалыя ўзоры вершаскладання, М. Баг-дановіч задумваецца над тым, што павінна складаць аснову, "генатып", беларускага верша, або - што павінна вылучаць той адметны нацыянальны дух, па якому паэзія гэтага цэнтральна-еўрапейскага народа будзе адразу пазнавацца як беларуская. Задачу гэтую М. Багдановіч вырашаў як тэарэтычна ў артыкуле "Забыты шлях", так і практычна, стварыўшы ў 1914—1915 гг. цыкл вершаў так званага "беларускага складу", якія меркаваў змясціць у асобным зборніку "На ціхім Дунаі". Гэта быў своеа-саблівы і смелы мастацкі эксперымент паэта-майстра. Ен мэта-накіравана арыентаваўся на вобразны лад і паэтыку фальклора, адчуваючы яго як жывую і пленную, але нескарыстаную і абый-дзеную свядомай увагай культурна-нацыянальную традыцыю.

Менавіта там, на думку М. Багдановіча, захавалася адмет-ная крынічна-чыстая нацыянальная душа беларускага народа, захаваўся яго спрадвечны дух, якому трэба даць новае выйсце, новае адкрыццё ў сучасную паэзію. Паэт гаворыць не пра шлях простага запазычвання з фальклору тэм, матываў і вобразаў як рыс знешніх, а пра навучанне ў народа творчаму падыходу, што з'яўляецца справаю тонкаю і няпростаю. М. Багдановіч гаворыць пра амаль поўную адсутнасць такога накірунку ў беларускай паэзіі, нягледзячы на тое, што многія вядомыя тады ўжо пісьменнікі (скажам, Я. Купала і Я. Колас) па-свойму і досыць глыбока чэрпалі з багацейшай крыніцы беларускага фальклору. Аднак, безумоўна, ведаючы торчасць і Купалы, і Коласа, і іншых паэтаў знаходзячы асобныя рысы акрэсленага ім накірун-ку ў творах Цёткі і К. Каганца, М. Багдановіч усё ж імкнуўся вынайсці, сінтэзаваць нейкі абсалютны - рафініраваны - тып беларускага нацыянальнага верша і паставіў свой дастаткова якасны і здзіўляюча чысты эксперымент. Яго вершы "Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!", "Цёмнай ноччу лучына дагарала", "Бя-седная", "Лявоніха", "Скірпуся", "Сярод вуліцы у нас карагод", іншыя выяўляюць тып светаўспрымання, характэрны для фальклору і адлюстраваны праз сродкі фальклорнай паэтыкі. Ас-ноўнае тут заключаецца ў падмене аўтарскага суб'ектыўна-лірычнага пачатку апісаннем ролевых характарыстык, у па-глыбленні лірычнага струменя за кошт шчодрага выкарыстан-ня трывалых у фальклорна-песеннай паэтыцы памяншальна-даскальных моўных кампанентаў, лексічных і сінтаксічных паўтораў і паралелізмаў. Вершы беларускага складу М. Багдановіча нагадваюць карнавальнае шэсце герояў як бы адчараваных па-этам з казачнага сну сярэднявечча. I яны, абуджаныя раптам не ў сваім гістарычным часе і не ў прывычным утульным асярод-ку сваіх вёсачак, мястэчак і гарадоў, пачуваюцца як неспадзя-ваныя і дзіўныя госці, што незвычайным і маляўнічым сваім выглядам выклікаюць цікавасць, інтарэс, але не настройваюць на бліжэйшае душэўнае знаёмства. У плане эстэтычным вершы сведчылі аб творчым пераломе, які адбыўся з паэтам, аб накірунку яго мастацкіх пошукаў, што набыў абрысы эпічнасці. Нездарма многія Багдановічавы творы гэтага часу выяўляюць жанравыя адзнакі балады ("Як Базыль у паходзе канаў", "Максім і Магдалена", "Агата"). Тым не менш, нягледзячы на ўсю яркасць і маляўнічасць фарбаў, на свядомую аўтарскую ўстаноўку стварыць спецыфічна-нацыянальны склад беларускага верша, усё ж такі ўяўляецца, што гэты цыкл твораў задуманы так арыгінальна і смела, застаўся ў беларускай паэзіі бліскучым наватарскім экспериментам, своеасаблівай паэтыч-най батлейкай, дзе дзейнічаюць папяровыя тэатралізаваныя героі. Той, спецыфічны нацыянальны дух, які шукаў і імкнуўся ўзнавіць у творы М. Багдановіч, тая ідэя Беларускага Шляху, якой ён аддана служыў, арганічна і моцна выяўляўся ў яго іншых вершах, у вершах "неспецыяльна беларускіх", на працягу ўсёй яго творчай дзейнасці. Але тое, што ён на тым этапе гістарыч-нага і культурнага развіцця паставіў для беларускай мастацкай творчасці адпаведную нацыянальна-эстэтычную задачу, сфар-муляваўшы яе як праблему філасофскую, надзвычай сімптама-тычна і ўзнімае М. Багдановіча у першую чаргу як культурола-га і тэарэтыка мастацтва.


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11