ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Аналізуючы нацыянальны адраджэнскі характар творчасці М. Багдановіча, Язэп Лёсік у 1923 г. вельмі дакладна акрэсліў грамадска-палітычную сітуацыю паміж дзвюма рэвалюцыямі: "А працаваць тады ў справе адраджэння было далека цяжэй, як бароцца з царызмам. У барацьбе з царызмам рэвалюцыянер знаходзіў сабе спачуццё збоку хоць некаторай часткі грама-дзянства, а з адраджэнца пасьміхаліся ўсе, пачынаючы з папа і канчаючы хамам, не кажучы ўжо пра тое, што яму пагражала кара і за рэвалюцыйную дзейнасць, бо адраджэнец парушаў інтарэсы ўсяго нацыянальна-каманднага грамадзянства... Наваг сацыялісты не паважалі адраджэнца, бо лічылі работу яго шкадлівай для адзінства клясавай барацьбы"4. Сапраўды, не дзеля прыгожага слова гаварылі мы аб служэнні паэта як аб подзвігу ў часы гістарычнага заняпаду яго Бацькаўшчыны.

Паўтаральнасць лірычных матываў набывала тым часам у Багдановіча яшчэ болын выразна акрэслены трагічны характар. У танальнасць смутку ўплятаўся і тон абурэння:

Народ, Беларускі Народ!

Ты - цсмны, сляпы, быццам крот.

Табою сягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма

I душу тваю абакралі, -

У ёй нават мовы няма.

Да якой жа ступені трэба было пранікнуцца паэту духам свайго народа, каб убачыць у ім такую рысу, я к адвечнае цяр-пенне, і абурыцца ёю на зломе эпох, калі патрэбны калектыў-ныя намаганні і рашучыя дзеянні дзеля выбаўлення з ярма. Якой горыччу на мяжы з адчаем поўніцца голас паэта, калі ён мусіць сказаць пра свой народ словы бязлітаснай праўды: "Ты крык-нуць не вольны "Ратуйце!" //1 мусіш ты "Дзякуй" крычаць".

Намаганне паэта дастукацца да паснуўшых сэрцаў, абудзіць у іх жаданне змагацца за адраджэнне роднага краю было сап-раўды тытанічным, самаспапяляючым. Гістарычныя ж варункі складваліся зусім неспрыяльна: распачалася сусветная вайна і, як заўсёды ў шматлікіх еўрапейскіх войнах, найцяжэйшыя яе адбіткі былі на Беларусі. Баі і голад, разруха і бежанства, без-выходнасць і беспрасвецце, і як далёкі нязгасны светач - ідэа-лы нацыянальнага адраджэння ў душах раскіданых па свеце беларускіх інтэлігентаў. У новай, абпаленай вайной пакуце на-раджаўся ячшэ болын блізкі і мілы вобраз Бацькаўшчыны, якая яшчэ толькі і жыла ў самаадданых і самаахвярных душах бела-рускіх адраджэнцаў. У такія гістарычныя часы чужына рабіла-ся шмат для каго вымушаным прытулкам. М. Багдановіч, для якога насталыія была спазнаная і адчутая, разумеў гэтых лю-дзей і здолей перадаць з цеплынёю і душэўнай спагадай іх ад-чуванні ў "Эміграцкай песні" - адным з нешматлікіх вершаў першага ваеннага 1914 г.:

I на вулцы пад грукат, пад гоман,

Дзе натоўп закруціўся рухавы,

Нам маячыцца вёсачка, Нёман

I агні партавыя Любавы.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11