ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Аб тым, што далей рабілася ў закаханай паэтавай душы, гавораць так званыя чарнавыя накіды - магчымыя пачаткі і ся-рэдзіны вершаў, а можа быць, аскепкі аднаго-адзінага прысве-чанага Ані верша. "Вашай цётцы, здаецца, вельмі прыемна рабіць обыск у маім сэрцы. Яшчэ ўчора яна мне казала: "Прыз-найцеся, што Вы палюбілі Аню!" - гэта знешняя канстатацыя выяўленага пачуцця. А вось унутранае, глыбіннае, з прадчу-ваннем страты: "Толькі чаму ж гэта ў ночы глыбокія, // Даўшы спачынак стамлёным вачам, // Я шапачу цераз сны адзінокія: "Аня... мая... нікаму не аддам". У яшчэ адным вершы-накідзе паэт гаворыць аб звычайным люстры, у якім адбіваецца і знікае аблічча каханай, і аб "чорных бліскучых зрэнках" уласнай душы - люстры душы, у якой, адбіўшыся аднойчы, вобразу каханай ужо не згінуць.

"Полынь-трава" - пад такой назвай задумваўся паэтам цыкл або зборнік вершаў, прысвечаных Ані Какуевай, з падкрэсле-най горыччу няспраўджаных спадзяванняў на шчасце. Паэт пакідае апякаючыя сваёй гранічнай шчырасцю сведчанні скла-данага і пакутлівага шляху кахання ў яго душы, калі ён гатовы і на адчайныя ўчынкі: "Буду сніць і днямі, і начамі. //1 прыду. Што ўздумаеш, рабі. // Хочаш - душу растапчы нагамі, // Хо-чаш - мучай, хочаш - загубі"; калі ў стыхіі ласкавага заміла-вання ўяўляе яе сваім маленькім дзіцёнкам, якога б ён мог туліць і апякаць: "Болын за ўсё на свеце жадаю я, // Каб у мяне быў свой дзіцёнак - // Маленькая дачушка-немаўляшка, Аня Мак-сімаўна..."; калі нарэшце разумее немагчымасць ажыццяўлен-ня сваіх мараў у вершы "Муар двума колерамі пераліваецца": "У сэрцы - боль: // Ніколі // 3 душой Вашай так не сальецца // Мая душа. // Канец". Глыбіня асабістых перажыванняў паэта, драматызм любоўных калізій не заміналі М. Багдановічу часам як бы збоку і горка-іранічна паглядзець на ўласную закаханасць. I тут яму паспрыяла згадка Купідона - старажытнарымскага бога кахання, выявы якога запомніліся з дзіцячых гадоў на шака-ладных абгортках з сімвалічнай назвай "Дзе Купідон?" (верш "Купідон"). Дзіцячы ўспамін нечакана і гэтак да жалю праў-дзіва паклаўся на жыццёвы вопыт:

Я Купідона зноў шукаць

Бяруся сквапна і рухава,

Ды так няскладна гэта справа,

Што лепш аб ёй маўчаць.

Выхад "Вянка" як бы падзяляе творчасць М. Багдановіча на два перыяды. Гэта было заўважана і праакцэнтавана, напрыклад, у дысертацыі Рыгора Жалязняка, абароненай ім у Ленін-градзе напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Р. Жалязняк ак-рэсліў першы перыяд як перыяд з шырокімі культурна-асветнымі задачамі, дзеля якіх Багдановічам выкарыстоўваўся матэ-рыял іншых культур, і другі, "паслявянковы", які працякаў пад знакам фалькларызму ў межах беларускай літаратурнай і культурная традыцыі3. Прапануючы такі падзел, аўтар, на наш по-гляд, меў рацыю, аднак рэчышча пазнейшага перыяду ўдаецца шырэйшым за фалькларызм. Тут М. Багдановіч таксама звяр-таўся і да антычных вобразаў, і да лірычных сюжэтаў, звязаных з прыродаапісальнымі момантамі, да вершаў сацыяльна-дэмак-ратычнага накірунку і нацыянальна-адраджэнскага плану, у якіх выказваў свае грамадска-палітычныя погляды, аддаваўся стыхіі інтымных перажыванняў. Вельмі цяжкі гістарычны час напя-рэдадні першай сусветнай вайны, грамадскі крызіс і супярэч-лівыя рысы нацыянальнага адраджэння, звязаныя з надчалаве-чымі высілкамі невялікай групы энтузіястаў гэтай справы пры павольным дарастанні астатніх да нацыянальна-вызваленчых ідэй - усё гэта адбілася ў творчасці М. Багдановіча яшчэ мац-нейшым мінорам.

 


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11