ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Ці ж не гэтак схаваў ад вас, людзі,

Маёй мовы блеск пекны і жар

Тую тугу, што цісне мне грудзі,

Ад каторай марнее пясняр?

Паэту падалося істотным сказаць аб гэтым - нагадаць пра свой душэўны жар, схаваны за пекнай абалонкай мовы, і хоць такім чынам адмежавацца ад закідаў у "дэкадэншчыне", якія час ад часу атрымліваў. Думаецца, што ў гэтым рэчышчы выс-вятлення сутнасці мастацтва асэнсоўвалася паэтам і тэма "са-льерызму", раскрытая ў вершы "Ліст да В. Ластоўскага", а так-сама ў некаторых іншых мініяцюрах, прысвечаных тэорыі мас-тацкай творчасці (трыялет "Крытыку", прысвячэнне "Пану А. Луцкевічу на спамін ад аўтара").

Захоплены красою прыроды і красою старажытных падан-няў, умеючы перадаць іх непаўторны водар знакамі сучаснай яму беларускай мовы, М. Багдановіч быў і палонным глыбіняў уласнай душы, ствараючы ў беларускім прыгожым пісьменстве нязнаную па сіле пачуццяў інтымную лірыку. "Я, бальны, бес-скрыдлаты паэт, // Помню, раз пазабыў сваё гора, - // Гэта чуда зрабіў Ваш прывет..." - такім ранімым, з чулай рэакцыяй на кожную праяву ўвагі да яго, удзячны і разгублены ў разуменні немагчымасці ўласнага шчасця паўстае вобраз паэта ў адзна-чаных вершах.

У паэзіі М. Багдановіча апяванне жаночага хараства і ка-хання не толькі як вышэйшай праявы красы пачуццяў, але і як гранічнай рысы паміж жыццём і смерцю мае асаблівы кала-рыт. Прысутнасць вялікага бязмежжа, подых таямніцы Кону тут асабліва адчувальныя. Не толькі цыкл "Каханне і смерць", прад-назначаны для "Вянка", сведчыць аб гэтым, але і вершы раз-розненыя, што асобнымі дзівоснымі кветкамі прарасталі ў душы паэта. Агульнавядома і апісана ў літаратуры аб М. Багдановічу ягоная асаблівая ўвага да жанчыны, якая рыхтуецца стаць маці. "Жывой лялечкай", "пекнай акладкай для кнігі новага жыцця" з замілаваннем называў ён цяжарную жанчыну, спасцігаючы яе асаблівую "высокую красу" і далучанасць да таемнай ісціны быцця. А шчымлівыя, трапяткія вершы, прысвечаныя Ані Ка-куевай, у якую закахаўся М. Багдановіч, будучы яраслаўскім гімназістам, - гэта драматычная гісторыя кахання, якая сагра-вае душу асаблівым цяплом і адначасова разліваецца ў ёй ня-выказаным сумам. Лёгкімі пастэльнымі танамі зафіксаваў паэт пачатак свайго захаплення:

Учора шчасце толькі глянула нясмела, -

I развеяліся хмары змрочных дум.

Сэрца чулае і млела і балела.

Радасць душу мне шчаміла, быццам сум.

Усё жыццё цяпер, як лёгкая завея,

Кнігу разгарнуў - а не магу чытаць.

Як зрабілася, што пакахаў цябе я, -

Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць?


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11