ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Паводле гэтай філасофіі, можна кінуць позіркі і на паэтыку М. Багдановіча. "Усё, што мозг здалеў забыць", - пахаваная ў нетрах генетычнай памяці міфалагічная знакавая сістэма, здат-ная адрадзіцца для "перажывання зноў" у новабеларускай па-эзіі па тыпу спіралепадобнага кола, што нясе ў сабе прататып гістарычнай свядомасці дзеля адраджэння свядомасці нована-цыянальнай.

Вечны эмігрант сваей Бацькаўшчыны, з дзяцінства ўсвядо-міўшы крэўную сувязь з ёю, М. Багдановіч з пачатку творчага шляху акрэсліў рысы гэтых адносін. Ад першых нясмелых па-этычных крокаў у агульнаадраджэнскім накірунку (верш "Пры-дзе вясна" развівае традыцыйны "нашаніўскі" матыў абуджэн-ня ад сну, чакання вясны яд збаўлення ад "гора-нуды") М. Багда-новіч пераходзіць да сцвярджэння ўласнавынайдзеных каштоў-насных рэалій, якія трывала ўвойдуць у яго паэтыку з верша "На чужыне", змешчаным у тым славутым сшытку, які выцягнуў з архіва "Нашай нівы" С. Палуян. Кветка васількаяк сімвал Баць-каўшчыны выклікае складаную гаму асацыяцый - ад пачуцця шчырай замілаванасці ў згадцы радзімы да хваравітага ўспры-няцця яе незаслужана занядбанага лёсу. Маўклівы дыялог паміж Кветкай і Паэтам нагадвае размову блізкіх сяброў, якія з nay-слова і паўпогляду разумеюць адзін аднаго:

"Здароў будзь, зямляча!" Чуць бачны ў даліне,

Панура, нявесела шэпча ён мне:

"Успамянем, мой дружа, ў багатай чужыне

Аб беднай далёкай сваей старане".

Васілёк ледзь бачны ў даліне сярод пышнага буяння іншых кветак (зразумела, што гэта чыста ўмоўная мастацкая сітуацыя), ён нібы адсунуты з арэны жыцця іншымі, больш яркімі і кідкімі. Настрой яго, пануры, маркотны, супадае з настроем самога паэта. 3 этычнага боку тут важна зразумець розніцу паміж служэннем паэта ў момант урачыстага сцвярджэння і ўзвышэння яго бацькаўшчыны і служэннем паэта, чый край знаходзіцца ў нацыянальным заняпадзе - у другім выпадку такое служэнне ператвараецца ў духоўны і патрыятычны подзвіг, выразныя рысы якога праступаюць у вершы "На чужыне". Ус-прымаючы вельмі блізка ідэю нацыянальнага адраджэння, Баг-дановіч не мог часам не адчуваць супярэчлівасці паміж на-дзённымі задачамі адраджэння і "вечнай эстэтыкай" сваіх тво-раў. 3-пад яго пяра выходзілі вершы аб долі беларускага мужы-ка, над якой паэт жальбуе і смуткуе. Пры гэтым адчувалася са-цыял-дэмакратычная арыентацыя грамадскіх поглядаў паэта (асабліва характэрным з'яўляецца двухчасткавы верш "3 пес-няў беларускага мужыка"). Як бы адчуваючы, што за знешнім хараством яго вершаў многія не здатныя будуць убачыць той пякельны агонь душы, на якім выплаўлялася цудоўная форма, М. Багдановіч напісаў верш "Скрылась кветамі ў полі магіла..." Матыў гэтага верша мае варыянты ў паэтыцы Багдановіча і з'яў-ляецца пастаянным: гэта матыў скрытай таемнай энергіі, забы-тай ужо ў людской памяці, якая, аднак, жыве і думае прарвацца на паверхню (аналагічныя матывы санетаў "Паміж пяскоў Егі-пецкай зямлі" і "Замёрзла ноччу шпаркая крыніца"). У названым вершы прадмет такой схаванай забытай энергіі - зарослая бур'яном магіла ў полі, калі ўжо памяць людская забылася, што гэта не проста курган. Багдановіч "пераключае" гэтую асацыя-цыю на сябе і свае вершы:


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11