ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Па вершах М. Багдановіча 1909 г. і часткова 1910-1911 гг. бачна, наколькі моцна яго запаланіла стыхія міфа, ён адкрывае і разгортвае для сябе пласты язычніцкай культуры, знаходзячы там шмат хараства і глыбінных сутнасных уяўленняў аб Свеце. М. Багдановіч паглыбляецца ў знакавую сістэму старажытна-беларускага міфа і на яе аснове стварае сучасны яму вобразна-паэтычны лад. Лясун, Вадзянік, Змяіны цар, Падвей - міфала-гічныя персанажы, добра знаёмыя нам па цыклу ў "Зачарова-ным царстве", насяляюць шматлікія вершы паэта, якія варыян-тамі "Вянка" ніяк не назавеш. Валадарныя істоты, кожная з якіх апякае "сваю" прыродную тэрыторыю (лес, ваду, свет жывёл), Багдановічам паказаны не толькі ў сваей валадарнасці ("Лясун", "Пугач", "Хрэсьбіны Лесуна"), у экстазе свайго панавання ("Падвей"), але ў нямогласці і адзіноце, жыццёвай выпетранасці, падлегласці старасці і знікненню ("Асенняй ночай", "Старасць", "Лясун" - "Трывожная цёмная пушча..."). Гэта "вечны" багда-новічаўскі матыў, адна з трагедыйных дамінант яго творчасці, звязаная з абвостраным адчуваннем мяжы паміж быццём і ня-бытам, з адчуваннем таямніцы Кону. Адсюль ідзе той танальны мінор, які заўважыў і акрэсліў як галоўную рысу індыві-дуальнасці паэта Антон Луцкевіч. "А аснову свае гармоніі Баг-дановіч паклаў лад мінорны. Ён іграе на бэмолях"2 і, паводле слоў крытыка, агульны тон Багдановічавай паэзіі нагадвае сум і тугу несмяротных твораў Шапэна. Таямніца Кону - момант пераўтварэння жыцця ў смерць і смерці ў жыццё, адчуванне Кону як Кола, дзе пацеркамі - нараджэнне і знікненне, жыццё і смерць, імгненне і вечнае. Вастрыня адчування Багдановічам гэтага кругазвароту была абумоўлена як прычынамі аб'ектыў-нымі (добрае веданне еўрапейскай класічнай паэзіі і, думаец-ца, усходняй - японскай, кітайскай, дзе культываваліся "веч-ныя" пытанні; разумение гістарычнага лёсу ўласнага народа, пастаўленага на мяжу свайго этнічнага існавання, і ўдзел у яго духоўным адраджэнні), так і суб'ектыўнымі - невылечнай хва-робай паэта, пагроза якой выразна выявілася ў 1909 г., калі банька і павёз Максіма першы раз на лячэнне ў Ялту. Таму ў паэзіі М. Багдановіча назіраецца гранічнае перапляценне матываў асабістых і анталагічных (літаратурных, фальклорных, міфа-лагічных), што ідуць ад культуры, эрудыцыі. Таму антычны альбо міфалагічны персанажы, выкліканыя з глыбінь старажыт-най культуры Багдановічам і ахрышчоныя ў крыніцы душэўна-га смутку, натуральна і магічна паклаліся на знакавую сістэму новабеларускага вершаскладання і адразу надалі ёй літаратур-на-цывілізаваны выгляд. Багдановічавы Лясун і Вадзянік, вы-дзеленыя з кантэксту язычніцкага абагаўлення прыродаўладар-ных сіл, спараджаюць новую паэтычную казку, новы мастацкі міф, каб на грунце генетычна знаёмых вобразаў адрадзіць на-цыянальную памяць не столькі шляхам асветніцкім, колькі шляхам эстэтычным.

Жаданне бачыць і паказваць красу, умение ўлавіць момант яе нараджэння, трывання і растварэння ў Сусвеце, прасачыць, як яна ўзнікае з Таямніцы Кону і пэўнай сваёй формай стано-віцца на момант даступнай і асягальнай, як вясёлка, уважліваму зроку, а потым зноў уваходзіць у вечнае цёмнае лона Маці-Матэ-рыі - ці не ў гэтым сакрэт Багдановічавай паэтыкі, чарадзейнае рэчыва якой разліта па творах зусім розных тэматычна, стылёва і жанрава. Скажам, верш "Срэбныя змеі", які мог бы ўпрыго-жыць сабой нізку "У зачарованым царстве", у падаснове сваёй мае знакавую сістэму міфа. У ім вадзянік цешыцца пры месячным святле казачным відовішчам раптоўнага пераўтварэння хвалістай паверхні возера ў гульню срэбных змеяў. I толькі нараджэнне новай уладарнай істоты - Сонца з яго "залатой іглой" -спыняе гэтае чарадзейства і засмучае вадзяніка. Раптоўная, не-падуладная розуму і простаму зроку краса нарадзілася невядома адкуль, асвяціла сваёю прысутнасцю свет і знікла ў тую ж сваю вялікасную невядомасць, пакінуўшы па сабе смутак і магічнае адчуванне далучанасці да сусветнае таямніцы.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11