ПАКЛІКАНЫ АДРАДЖЭННЕМ

Своеасаблівую старонку шматаблічнай творчай спадчыны М. Багдановіча складаюць яго рускамоўныя вершы. Частка іх стваралася як пераклады з беларускамоўных арыгіналаў і ў ас-ноўным склала сабою рукапісны зборнічак "Зеленя", акуратна перапісаны і падораны паэтам стрыечнай сястры Нюце (Ганне Іванаўне Гапановіч). М. Багдановіч адчуваў сябе досыць вольна і ў стыхіі рускай мовы - яго вершы ў ёй гучаць надзіва натуральна, амаль што захоўваюць сваю вобразную прыгажосць, хоць і з'яўляюцца для рускай культуры перыферыйнымі. Нека-торыя вершы, якія маюць свае беларускія першакрыніцы, тым не менш не ўспрымаюцца як несумненныя пераклады, а хут-чэй нагадваюць паўторныя практыкаванні паводле ўжо адной-чы закранутых сюжэтаў і настрояў ("Городская любовь", "Костел святой Анны в Вильне", "Осенью", "Счастье, ты вчера блеснуло мне несмело" і інш.), пры гэтым вобразная палітра іх выг-лядае значна бяднейшай. Ёсць вершы, што сваіх беларускіх арыгіналаў не маюць або, магчыма, яны проста згубіліся ("Зелёная любовь", "Зачем грустна она была", "Икра" і інш.). Ап-рача перакладаў, зробленых для Нюты, М. Багдановіч ствараў рускамоўныя варыянты сваіх вершаў, а часам адразу пісаў іх па-руску, відаць, таму, што цалкам зразумелым жаданнем творчай натуры паэта было жаданне бачыць свае творы надрукава-нымі, а рускамоўны друк (яраслаўская газета "Голос", часопіс "Сатирикон") ахвотна прадстаўляў такую магчымасць талена-вітаму беларусу, які ўмеў данесці хараство сваіх вершаў і праз гукі іншай мовы.

М. Багдановіч пісаў свае творы, заварожаным таямнічай красой і гарманічнай суладнасцю Сусвету, абпалены света-чам ідэй нацыянальнага адраджэння і стварэння нацыяналь-най беларускай культуры. Творчая асоба яго невычарпаль-ная, як невычарпальны Космас. Жаданне асэнсаваць і выт-лумачыць дзівосны паэтычны свет Багдановіча вяло пака-ленні даследчыкаў у глыбіню гэтай невычарпальнасці, дый, відаць, кожны з удзячнасцю разумеў, што дна дасягнуць у ёй немагчыма. Аднак амаль кожнаму ўдалося сказаць нешта істотнае, асабовае і асаблівае ў разуменні спадчыны паэта. Так, несумненна, сутнасныя рысы творчай індывідуальнасці закранаў А. Луцкевіч, калі пісаў наступнае: "Як пясняр чыс-тае красы, Багдановіч выбірае для сваёй творчасці беларус-кія элементы не затым, што яны - родныя яму, а затым, што ў іх ёсць сапраўднае хараство. I ў гэтым вялікая заслуга яго: бо такім чынам найлепшыя творы беларускай нацыяналь-най душы ўзнімаюцца на тую ступень, на якой стаяць такія ж творы іншых народаў, здабыўшых ужо даўно сусветнае прызнанне. Выкрываючы вечную, няўміручую красу ў нашым родным, беларускім, Багдановіч уводзіць нас у сям'ю культурных народаў з болыыай пэўнасцю, чымся тыя, хто піша вялікія трактаты аб нашым праве на гэта". Прафесар I. За-моцін, адзін з руплівейшых багдановічазнаўцаў 20-х гадоў, збіральнік яго спадчыны і кампетэнтны куратар першага Збору твораў у двух тамах (1927-1928), у якім шмат што было надру-кавана ўпершыню з аўтографаў, сярод многіх сваіх дакладных характарыстык творчасці Багдановіча падкрэсліваў яе гумані-стычную агульналюдскую накіраванасць: "Але рамантычная закаханасць у радзіму і ў выключна ёй уласцівыя гістарычныя задачыўмяраліся... ўяго... свядомасцю, што гістарычныя шляхі ўсіх нацый павінны весці да універсальнага людзкага прагрэ-су". "Узвышэнскі" крытык Адам Бабарэка паставіў сабе на мэце падсумаваць літаратурныя ацэнкі творчасці М. Багдановіча за дзесяцігоддзе пасля яго смерці і выбудаваў іх у наступны до-сыць красамоўны ланцужок: 1) успрыняцце М. Багдановіча як песняра своеасаблівага, індывідуальнага яшчэ пры жыцці паэ-та; 2) успрыняцце яго як нацыянальнага паэта-класіка, якое скла-лася ў першае пасмяротнае пяцігоддзе; 3) успрыняцце М. Баг-дановіча як "мастака-сінтэтыка", якое прыпадае на час збіран-ня спадчыны паэта ў другое пяцігоддзе пасля яго смерці. Тон-кія ацэнкі і дакладныя характарыстыкі, зробленыя ў 20-я гады, складаюць трывалы падмурак сучаснага багдановічазнаўства, задаюць яму высокі і без кроплі фалыну тон.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11