ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Творчасць Максіма Багдановіча была напоўнена вобразамі, што сталі сімваламі роднага краю, склалі такое арыгінальнае супольства, з якім асацыіруюцца і сам воблік паэта і яго жыц-цёвы лёс...

Сумны, адзінокі лясун - характэрны вобраз з нізкі М. Баг-дановіча "У зачарованым царстве", адной з самых ранніх у паэта. Лясун - увасабленне адзіноцтва, адчужанасці. Адзінокі, як лясун, нібы сам адчужаны, пачынаўся беларускі паэт Максім Багдановіч. Пачынаўся песняром беларускіх пушчаў; пачынаў-ся як гаспадар лесу, дзе пасля зімовай спячкі шуміць, гайсае па лесе рэха, віруе на праталінах леташняе лісце. Сімвал ляснога краю, ажыўшая песня красы - вымысел пушчанскага люду -вось што такое быў вобраз лесуна ў маладога, пачынаючага Максіма Багдановіча.

Але ён, багдановічаўскі лясун, нібы ў прыцемку, вельмі кво-лы, расслаблены. I таму малады паэт расставаўся з ім без суму, хоць жалем сэрца яго поўнілася: "Я, бальны, бесскрыдлаты паэт..." Бальны?.. Так. Але - ці бесскрыдлаты?..

Птушкамі Янкі Купалы былі белыя сокалы: "Падымайся з нізін, сакаліна сям'я!" - клікаў Купала маладыя дэмакратычныя нацыянальныя сілы дарэвалюцыйнай Беларусі. У вобразе саколіча ўвасобіў сёння Рыгор Барадулін - і з поўнай асновай на гэта - самога Максіма Багдановіча. Але напачатку птушкай жыцця паэта была шэрая зязюля... "Скажаш, што я жыці буду, але лепш не гавары. Бо не тое сведчыць мае сэрца, грудзі хво-рыя мае", - звяртаўся малады аўтар да яе, да птушкі-вяшчункі.

Сёння, аднак, не поруч з птушкай-прарочніцай устае перад намі постаць Максіма Багдановіча. Сімвал яго паэзіі - Страцім-лебедзь - птах. Добрая народна-песенная зязюля наканоўвала паэту доўгіх год жыцця, а ён рынуўся "ў бой з жыццём", сваім ідэалам выбраў непакорнага Страцім-лебедзя.

Любімым часам сутак Багдановіча была не раніца, як у Янкі Купалы, а - адвячорак. Адвячорак - не як схілак дня, пара зга-сання сонца, хоць і такія матывы ёсць у паэта (хвароба доўгага сонечнага дня яму не абяцала). Адвячорак вабіў паэта сціша-насцю гукаў, зіхаценнем фарбаў, тым, што засяроджваў на сут-насным ў жыцці, а не толькі на сацыяльных кантрастах, што гэтак кідаліся ў вочы ў дзённым святле і гэтак балелі сэрцу пес-няра.

I вось яны, нарэшце, - самыя "балючыя" вобразы Багдано-вічавай песні, убачаныя менавіта ва ўсім драматызме адгаро-джанасці ад сонца, ад шчаслівай долі, - слуцкія ткачыхі, адар-ваныя панамі "ад родных ніў, ад роднай хаты". Чорныя сілы не зламалі духу паланянак, не перамаглі іх. Родны васілёк стаў для іх памяццю сэрца, сімвалам жыццёвай стойкасці і вернасці роднай бацькаўшчыне.

3 бронзавымі васількамі ў руках стаіць і помнік М. Багда-новічу ля Опернага тэатра ў Мінску, непаўторна вечны малады Паэт - з былой Траецкай гары, каля якое ён і нарадзіўся - пяс-няр красы, святла, высокай духоўнасці, душэўнай ласкі, спа-гаднасці, веры і любові.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23