ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Зборнік "Вянок" - глыбока філасофская кніга. Паэт шукае "красу, і светласць, і прастор", мацуе веру ў лепшае будучае народа, сваё адчуванне хараства прыроды і пачуццяў Чалавека.

 
   


У гэтым, зразумела, было вельмі мала ад самой эпохі, у якую жыў паэт, ад той суровай, згрозлівай прозы, якая яе напаўняла, і ўсё ж паэт ад рэчаіснасці не адгароджваўся, ён быў з народам, з жыццём, якім яно было навакол. Гуманіст Багдановіч стаў пес-няром і сучаснай яму эпохі. Не сама краса станавілася ў гэтых выпадках зместам яго паэзіі, а гуманізм адносін паэта да жыцця. I вершы былі верставымі слупамі на шляху пошуку "красы, і светласці, і прастору", але вымяралі яны ўжо зусім іншую грань шматлучнай натуры Багдановіча-паэта. Глядзеў ён на жыццё, і горкае, нядольнае яно ядналася ў песнях з красою, выяўляліся ў прыгожым слове нават драматычныя перажыванні, звязаныя з хваробай паэта (вершы "Не кувай ты, шэрая зязюля", "Даўно ўжо целам я хварэю"). Драматычны боль за ткачых-паланянак стаў "прыгожым" болем верша "Слуцкія ткачыхі". Трагічнае ў цыкле "Каханне і смерць" раскрылася перш заўсё як прыгожае: прыгажосць подзвігу маці ў імя жыцця дзіцяці. Гэта не было спецыяльнай эстэтызацыяй балючага, нечалавечага: сама спе-цыфіка лірыкі абумоўлівала "прыгажосць" драматычных, тра-гічных вершаў "Вянка", высвечвала іх сэнс гуманістычным ідэ-алам. I ключ да разумения духу, сутнасці "кнігі выбраных вер-шаў" якраз у гэтым - у бачанні "прыгажосці" паэзіі не як сама-цэннай каштоўнасці, а як высокамастацкага выяўлення дэмак-ратычных, гуманістычных традыцый.

Поўны светлай веры ў мудрасць дыялектыкі, Багдановіч ўсёй душой радаваўся ў "Вянку" вечнай маладосці ў прыродзе, вірліваму абнаўленню і квітненню. Вобразы прыроды былі для Багдановіча сімвалам вечнасці чалавека на зямлі, магутнасці народа, сімвалам немінучага адраджэння краю, абнаўлення яго гістарычнага жыцця, прыходу лепшага будучага:

Зразаюць галіны таполі адну за адной...

Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,

Бо смерць іх патрэбна, каб дзсрава новай вясной

Магло бы хутчэй развівацца (I, 92)

Прыроду М. Багдановіч бачыў не толькі ў вобразах майскіх кветак. Кветка перацвітае, каб даць плён, зерне прарастае, каб даць кветку. За непазбежным кругам чакае непазбежнае, жыццёвыя сілы вычэрпваюць сябе. Тут драматызм, трагізм быцця, і такі паэт, як Багдановіч, не мог пра іх не пісаць. 3 думак аб дыялектыцы жыццёвай сутнасці, аб узнёслым і радасным, аб драматычным і трагічным гэтага развіцця і вырастаў цыкл вершаў "Каханне і смерць".


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23