ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Шмат у чым працягам погляду ў мінулае быў і наступны раздзел "Вянка" - "Места". Якім было самае агульнае ўяўлен-не аб Беларусі пачатку XX ст.? Беларусь мужыцкая, вясковая... Пераважна сялянскаю яна на той час сапраўды заставалася, але тэта не значыла, што такой яна была спакон веку. Багдановіч мысліў гістарычна: азіраючы старую, сярэдневяковую Беларусь, ён бачыў у ёй і гарады, слаўныя магдэбургскім правам, рамес-нікамі, кніжнікамі.

Непасрэдна публіцыстычна-грамадзянскае завастрэнне тэмы Радзімы вынікае ў нізках "Думы" і "Вольныя думы" - у першую чаргу ў вершах "Упалі з грудзей Пана Бога", "Краю мой родны! Як вымяты Богам", "Кінь вечны плач свой аб ста-ронцы!", "Нашых дзедаў душылі абшары лясоў". Беларусь у іх паэтызуецца як краіна сялянская, але ўласна вобраза сучаснага паэту мужыка тут няма. Спецыфічна выяўлена тут і тэма пра-цы, якая, як правша, у лірыцы Янкі Купалы і Якуба Коласа была спалучана з тэмай народнай нядолі. Вершы "Вянка" "Слуцкія ткачыхі", "Перапісчык", "Кніга" сваёй пластычнай выразнас-цю ўвогуле выяўлялі і рэнесанснае па духу, і дэмакратычнае па сутнасці адкрыццё прыгажосці працы як дзеяння.

Верш "Краю мой родны! Як выкля>гы Богам" - вяршыня грамадзянскай лірыкі Максіма Багдановіча перыяду "Вянка". Суровая карціна народнага жыцця ледзь не палохала самога паэта: "Брацця! Ці зможам народнае гора?" Ды гэта быў не спалох, не адчай, не адступленне, а роздум, узважванне сваіх сіл, сваёй рашучасці і любові да роднага краю. I яшчэ заклік збірацца з сіламі, бо вельмі ж агромністае грамадскае гора "сціснула... дыханне ў народзе".

Своеасаблівым працягам тэмы Радзімы з'яўляецца ў "Вян-ку" распрацоўка тэмы прыроды, яднання з ёю чалавека. Шчыра радаваўся паэт прыгажосці лясоў і палёў, красе веснавога квітнення ("Па-над белым пухам вішняў"), непаўторнасці летня-га вечара ("Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог"), вячэрнім пейзажам зімовай дарогі ("Зімой"). Гэта былі вершы і прыгажосці Радзімы, і любові да яе.

Сваё захапленне красой прыроды паэт выказвае шчыра і нязмушана. "3 прыродай зліўшыся душой", бачыць ён, як дры-жаць над ім "ад ветру зоркі", "чуе ў цішы, як расце трава" (верш "Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог"). I ён так і не ведае, ад-куль гэта "ліецца хваляй песня, - ціхі, ясны гімн вясне": ці то яе разбудзіў "сінякрылы матылёк", "дрыжачымі крыламі" зво-нячы "ледзьве чутна" "ў струнах сонца залатых", ці то яна выплывав з сэрца паэта, абуджаная ў іх "сінім аганьком" таго ж самага матылька? Музыка прыроды - гэта музыка сэрца, кажа Багдановіч вершам "Па-над белым пухам вішняў". Душа паэта павінна ўлавіць гэта адзінства прыроды і чалавека. Радасць песень вясновага квітнення павінна стаць зразумелай кожнаму. Багатыя гэтай радасцю, людзі стануць сапраўды людзьмі "раз-дольнага, вольнага свету".

Пафас, ідэйная напоўненасць, змястоўная насычанасць "Вянка" і ў акцэнтацыі маральных праблем - патрабаванняў актыўнага грамадзянскага жыцця, поўнага духоўнай аддачы ("Жывеш не вечна, чалавек", "Рушымся, брацця, хутчэй", "Зра-заюць галіны таполі адну за адной"). Маральна-этычныя праб-лемы звязаны з думкамі аб Радзіме, аб патрыятычным служэнні ёй, як і вершы на тэму мастака і мастацтва, якімі паэт адстой-ваў у зборніку першаснасць прыгожага ў жыцці ("Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?"), спецыфічнасць мастацтва ("Калі ў рака-вшу цёмную жамчужніцы", "Песняру", "Гутарка з паненкамі"), у ^    народнасць ("Каганцу").


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23