ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Асноўная грамадзянская тэма "Вянка" - тэма Радзімы. "За-чарованае царства" роднага краю радуе і засмучае паэта. Але ў нізцы аднайменнай назвы больш радуе. Паэта захапляе гармо-нія красы, разлітая ў прыродзе, і ён, якНэы палемізуючы і з улас-нымі песнямі жальбы, палымяна заклікае:

Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,

Хоць бы на момант спачынем душой.

Душою ж хварэючы за тых, на кім ланцугі нядолі, паэт звяр-таецца да Немана:

 

Дык разлійся жа раздольна

У чыстым полі і гаю

I красой паводкі вольнай

Душу выпрастай маю! (I, 52)

 

У цыкле "Згукі бацькаўшчыны", згадваючы родныя песні продкаў, паэт імкнецца праз іх высокі сэнс зазірнуць у думкі сваіх суайчыннікаў. Словы гэтых песень урываюцца ў пейзаж-ны верш паэта аб вечары ("А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся"), у яго лірычны верш "Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю": "У чыстым полі вецер вее, павявае, - // Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!" Вобразы ж герояў народных песень паэт раскрывав ў вершах "Уся ў слязах дзяўчына", "Ян і маці". Нялёг-кая доля ў гэтых герояў. На вачах стомленай, змарнелай, "слёз праліўшай рэчку" маці "ў панурай, цеснай хаце" памірае сын ("Ян і маці"). Цяжкая ты, народная доля, паказаная паэтам па-водле матываў народнай песні, на невясёлы лад настройваюць яе матывы (верш "Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю").

Згукі народных песень як бы ацвярожваюць радасна-лету-ценнага песняра "зачарованага царства". Яно адышло пасля іх кудысьці ўдалячынь, як песня незацярушанай нічым красы родных лясоў і нетраў, звонкай прыгажосці марознай ночы, бела-снежнага цвіцення вішнёвых садоў. Народный песні распачалі ў "Вянку" той непатольны сум, які неўзабаве прарвецца ў ім кры-кам сыноўняга болю: "Краю мой родны! Як выкляты богам..."

Нізка "Старая Беларусь" - гэта позірк паэта ў мінулае краі-ны, позірк, прагны зведаць "аб прадзедах сваіх, - аб горы, ра-дасцях, і аб прыгодах іх". Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, што "прайшло, мінула". Там, у мінулым, былі слуцкія ткачыхі, была іх няволя, туга па "зубчатым краю бору", па родных ва-сільках" (верш "Слуцкія ткачыхі").


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23