ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

У чым жа зкаходзіў паэт патолю, сілу дзеля пераадолення народнага гора? У мадоннах! У красе і дабрыні, у тых крыш-тальна чыстых маральных сілах, што яшчэ Адраджэннем былі ўвасоблены ў постацях і рысах твару мадоннаў. Таму асоб-ную, другую частку "Вянка" і называў паэт "Мадоннамі", пры-свячаў ім. Але ён не мог закончыць гэшм раздзелам "Вянок". I вось чаму: позірк, які ўздымаў паэт, нібы на ікону, на адра-джэнскую мадонну, ён жа мог здацца і позіркам, які нібы свед-чыць аб адрыве яго, паэта, ад рэальнага жыцця з супрацьбор-ствам у ім грозных сіл і стыхіяў. I Багдановічу важна было сцвердзіць, што яго ўздыманне вачэй на ідэал - гэта менавіта арыентацыя на вышэйшую цнатлівасць, што павінна быць з ча-лавекам, з народам у яго паходзе ў лепшую будучыню. Але гэ-тае ўздыманне вачэй ніяк не павінна пазбаўляць чалавека пачуц-ця рэальнасці і таго, што шляхоў у будучае няма без страт і сама-ахвярнасці, без вялікай любові да чалавека і няўмольных згуб. Агульная канцэптуальная думка "Вянка" завастралася трэцяй ча-сткай кнігі са згрозлівай назвай: "Каханне і смерць". Глыбокі агульнагуманістычны пафас "Вянка" з яго марай аб гарманічна развітым чалавеку, прыгожым і чулым, сутыкаўся з "непаэтыч-най" рэчаіснасцю - сацыяльна-палітычным ладам, у якім зады-халіся ад сацыяльных крыўд і нявол^людзі, узнікала своеасаблі-вае паэтычнае адмаўленне рэчаіснасці, але гэта было адмаўлен-не не рэвалюцыянера, а больш ідэаліста, гуманіста-утапіста. Ды ўжо ў "Вянку" Багдановіч быў ім і не быў. Ён быў ім у сувязі з тым, што менавіта раздзел "Мадонны" завастраў сабой ідэйны пафас кнігі. Няхай здарылася гэта не па яго волі, тым не менш факт стаў фактам, і яго аб'ектыўнае гучанне нішто змяніць не магло. Разам з тым грамадзянскі пафас "Вянка" куцы шырэй ад тону, зададзенага вобразамі мадоннаў. Бо галоўным у кнізе стаў не другі, а першы раздзел - "Малюнкі і спевы" з яго сямю цык-ламі, якія ўласна сталі ядром кнігі ў цэлым.

Сем цыклаў першай часткі "Вянка" - гэта як бы сем выха-даў паэта ў кола жыццёвых абставін чалавечага жыцця, у кола матываў і праблем, што ўзнікаюць у сувязях чалавека з прыро-дай, чалавека з грамадствам. У цэнтры ўвагі М. Багдановіча -чалавек і яго лес, асноўнымі тэмамі былі патрыятычныя, свабо-далюбівыя матывы з жыцця вёскі і горада, з блізкага і далёкага мінулага краіны, матывы духоўнасці жыцця чалавека - мараль-най дасканаласці, тэмы мастака і адносін мастацтва і рэчаіснасці, так званыя вечныя тэмы жыцця і смерці, кахання, дружбы, вер-насці. Большасць вершаў, асабліва звязаных з вырашэннем праблем узаемаадносін чалавека і грамадства, была тут адкрыта грамадзянскага пафасу. Але сацыяльна пафаснымі былі ў "Вянку" і творы так званых вечных тэм, агульначалавечых матываў, бо і першыя і другія роўна былі выражэннем паэтавага жадання шчасця для чалавека.

Глыбіня грамадзянскага пафасу першай часткі "Вянка" -духоўная глыбіня асобы, якая ў ёй раскрыта, лірычнага героя кнігі. Наватарства "Вянка" звязана менавіта са сцвярджэннем уласна лірычнага пачатку ў паэзіі, пераключэння развіцця мала-дой беларускай паэзіі пачатку XX ст. з асноў сумарнасці на інды-відуалізацыю, на выяўленне асабістага, інтымнага, а цераз іх -агульначалавечага. "Вянок"-рэальная духоўная біяграфія паэта, уласная перажытасць думак і пачуццяў не дазваляе вобразу лірычнага героя "расплыцца": яго бачыш "у твар", адчуваеш яго дыханне. Вершы Максіма Багдановіча гучаць ціха, спакойна. Лірычны герой "Вянка" - вобраз ледзь не энцыклапедычнага раскрыцця думак і пачуццяў асобы ў яе шматгранных сувязях з гісторыяй чалавецтва і свайго народа, з усёй сферай філасофскіх праблем дабра і зла, прыгожага, трагічнага, гэта вобраз чалавека дапытлівага розуму, мужнага сэрца. Чалавек гэты - шукальнік сацыяльнага разняволення, палітычнай свабоды, гарманічных, прыгожых пачаткаў жыцця.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23