ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Гэта была, як адзначыў потым сам паэт, "кніжка... зусім ма-ладая". Яна складалася з паловы 1909 г. да паловы 1912 г., калі Багдановічу было 17-20 год, але ў ёй сапраўды былі "творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца"8. Не ўсе, праўда, вершы, што да выхаду "Вянка" былі напісаны, у зборнік уключаны. I яны не ўключаліся не толькі таму, што гэта была "кніжка выбраных вер-шаў" (такі падзагаловак мае "Вянок"). Гэта была ўвогуле арыгі-нальная кніга паэта, не проста зборнік вершаў, а кніга паэзіі - з арыгінальнай агульнай задумай, своеасаблівым унутраным "лірычным" сюжэтам. I таму ў ёй не знайшлі сабе месца самыя першыя публікацыі М. Багдановіча - вершы "Прыйдзе вясна", "Над магілай", вельмі блізкія да тэм, матываў, паэтыкі купалаўскай "Жалейкі" і "Песняў-жальбаў" Якуба Коласа. Няма ў "Вян-ку" і верша "Гнусь, працую, пакуль не парвецца", напісанага ад імя селяніна, у якім, падобна як у ранніх вершах Янкі Купалы і Якуба Коласа, Багдановіч з поспехам раскрываў сумарны воб-раз беларускага селяніна.

Творчая гісторыя "Вянка" ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Багдановіча-паэта. У 1911 г., пасля на-ведання Беларусі, у паэта абудзілася цікавасць да эпічнага асэн-савання тэмы народа, рэзка паглыбіўся гістарызм яго паэтыч-нага мыслення. Цыкл "Старая Беларусь", вершы якога "Лета-пісец", "Перапісчык", "Слуцкія ткачыхі" выявілі зварот Багдано-віча да пушкінскіх традыцый успрыняцця і раскрыцця ў паэзіі жыцця ва ўсёй яго шматграннасці і гарманічнасці. Вучоба ў А. Фета паглыбіла псіхалагізм паэзіі Багдановіча, уменне адчуць "дыялектыку душы", узбагаціла яго майстэрствам тонкага ва-лодання лірычнымі сродкамі дзеля раскрыцця ўнутранага свету чалавека. Ужо ў "Вянку" Багдановіч паскорана прайшоў шлях ад сваёй ранняй паэзіі імпрэсіяністычнага захаплення светаценем, дробных штрыхоў, малюнкаў да вершаў менаві-таз пушкінскай шматслойнай гушчынёй фарбаў, эмацыяналь-ных адценняў.

"Вянок" - не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, што ўпершы-ню ў нацыянальнай паэзіі самасцвярджала свае як жанрава-структурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб'-яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае - канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт. Да апошняга часу "Вянок" Багдановіча менаві-та ў сваёй класічнай завершанасці не быў прачытаны, хоць і было вядома, што сам паэт меў намер выдаваць яго ў трох частках, а выдавец - насупраць волі паэта - адкінуў трэцюю частку кнігі і да апошняга часу яна друкуецца як асобны лірычны цыкл. Выдавец не зразумеў паэта. I ён пазбавіў бы гэтага разумения і нас, калі б наборшчык кнігі не пакінуў нам у ёй знакаў першаснай, непасрэдна аўтарскай задумы "Вянка". Такімі якраз радзімкамі бачацца ў першадруку "Вянка" і рымская адзінка, якая мелася азначыць першую частку кнігі, і тым жа шрифтам, што назва першай часткі, набраная назва другой: двойкі рымскай няма, але з гэтага становіцца зразумела, што ў агульнай задуме для аўтара былі раўнацэннымі і першая, і другая часткі.

Канечне, і ў сваім укарочаным выглядзе "Вянок" Багданові-ча застаецца для нас класічнай кнігай паэзіі, але ён, натуральна, у такім варыянце ніяк не выражае агульнай першаснай задумы паэта, якая сыходзіла па ўзору Дантавай "Боскай камедыі" з траіч-насці як асноўнага кампазіцыйнага прынцыпу пабудовы твора мастацтва, з імкнення пазнаць свет у яго дыялектычнай сутнасці, гарманічнасці, развіцці. "Малюнкамі і спевамі" назваў паэт першую частку "Вянка", і гэта былі малюнкі рэальнага жыцця, спе-вы ў гонар светлых ідэалаў, веры ў будучыню, якія ўзвышаліся ў "Вянку" над плачамі аб народнай нядолі, над горкім драма-тызмам паэтавага роздуму пра гістарычнае мінулае бацькаў-шчыны.


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23