ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Але фарміраванне эрудыцыі Максіма Багдановіча, уплыва-ючы на рост яго асобы, само па сабе мала вытлумачвае яго сувязь з беларускай літаратурай, не было напачатку свядомым назапашваннем дзеля будучага - дзеля думак і пачуццяў, што ператварыліся затым у ідэю жыцця Максіма Багдановіча, у ас-ноўную мастацкую задачу яго як вялікага беларускага паэта. Нараджэнне Максіма Багдановіча як беларускага паэта прад-вызначыла іншае - не ўплыў бацькі і не шырокая эрудыцыя, а комплекс знешніх імпульсаў сацыяльна-палітычнага, нацыяналь-на-вызваленчага, культурна-адраджэнскага характару, звяза-ных з агульнай грамадскай абстаноўкай на Беларусі пасля рэ-валюцыі 1905 г., з разгортваннем у ёй шырокага літаратурнаграмадскага руху, ростам уплыву нацыянальнаи літаратуры. Даследчыкі творчасці Максіма Багдановіча адзінагалосна гаво-раць аб вялікай разбежнасці, што ў асобны рад паставіла бацьку паэта і самога паэта: бацька не адчуў, не зразумеў таго, што ад-бывалася на радзіме, з радзімай, сын гэта зразумеў і стаў паэ-там. Там, дзе бацька бачыў толькі "пячатку неразвітасці, адста-ласці, забітасці", гаворачы, напрыклад, пра беларускія народ-ныя песні, што "амаль усе яны бледныя, фрагментарныя, неда-выстаяныя, адгукаюцца нейкай прыбітасцю творчасці, ду-хоўнай беднасцю", а пра беларускую мову, што яна "перш за ўсё небагатая словамі", "бедная формамі выразу і формамі маў-лення", там яго сын адчуў вялікую творчую патэнцыю, гіста-рычную перспектыву, сапраўдныя мастацкія скарбы рэдкай па выразнасці мовы.

Менавіта ў ніжагародскі перыяд свайго жыцця пад уплывай ідэй і матываў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, як чытач газет "Наша доля", "Наша ніва" і амаль усяго, што дру-кавалася тады па-беларуску, над далёкай ад Беларусі Волгай складваўся беларускі паэт Максім Багдановіч - складваўся пяс-няр Немана, вобраз якога стаў у творчасці маладога паэта сімва-лам Беларусі.

Яраслаўскі перыяд жыцця Максіма Багдановіча - гэта ўжо час актыўнай творчасці паэта, узвышэння яго і як мастака слова, і як крытыка, хаця гэта быў і самы драматычны адрэзак жыцця паэта. У 1907 г. памёр ад туберкулёзу старэйшы брат Вадзім, у 1909 г. захварэў на сухоты сам Максім. Драма яго жыцця ўскладнялася адносінамі з бацькам, які не ва ўсім разу-меў і падзяляў захапленне сына "беларусістыкай". Так, бацька не падтрымаў, напрыклад, яго намеру паступіць на філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, куды малады паэт быў рэкамендаваны самому акадэміку Шахматаву. Скончыўшы ў 1911г. Яраслаўскую гімназію, М. Багдановіч паступіў не ў вельмі любы яго сэрцу яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Сваю крыўду сын бацьку адкрыта не выяўляў, але ў сям'і пачалося адчужэнне. Максім замкнуўся ў сабе: мэта жыцця ўжо акрэслі-лася, і ён жыў цяпер толькі яе здзяйсненнем. Як успамінае Вац-лаў Ластоўскі, яшчэ ў 1911 г. Багдановіч з запалам выкладаў рамантычную мару аб узгадаванні "сапраўднага генія слова, які бы паказаў свайму народу не толькі красу роднай мовы, але даў бы творцу з агульналюдскімі цэннасцямі", які "павінны ўвекавечыць нашае нацыянальнае імя і паставіць яго нараўне са ўсімі іншымі культурнымі народамі свету". Юнак яшчэ не ведаў, што тое, чаго ён чакаў ад кагосьці, гэта быў менавіта ягоны лес, яго прызначэнне, яго ўнутранае чаканне "Вянка".


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23