ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Першым выхавальнікам паэта быў бацька - Адам Ягоравіч Багдановіч. А. Я. Багдановіч прытрымліваўся сваёй, асабістай сістэмы далучэння дзяцей да скарбніц літаратуры, і з яго ўспа-мінаў вядома, што "першай кніжкай... Максіма... былі "Дзіця-чыя казкі" Афанасьева, затым беларускія казкі ў запісе самога бацькі паэта і іншыя па яго выбару з Шэйна і Раманава, затым рускія быліны, "Слова аб палку Ігаравым...", быліны і песні сербскія і балгарскія, "Эда", "Песня пра Нібелунгаў", "Песня аб Раландзе", рамансы аб Сідзе, "Рустэм і Зараб", "Наль і Дама-янці", "Іліяда" ва ўрыўках і "Адысея", паход арганаўтаў, урыўкі з "Энеіды", Феакрыт, урыўкі з трагікаў, Бакача, Арыёста, Дантэ, Тасо, Сервантэс, Дэфо, Мільтан, Міцкевіч, а з рускіх Пушкін, Гогаль, Тургенеў ("Запіскі паляўнічага"), Глеб Успенскі, Кара-ленка ў іх мастацка-этнаграфічных творах. Чыталіся таксама ўрыўкі з Герадота, Фукідзіда і жыццеапісанні Плутарха, усё гэта чыталася да сярэдніх класаў гімназіі, а ў астатнім давалася поў-ная свабода. У маёй бібліятэцы, - заключаў А. Я. Багдановіч, -было ўсё, што было лепшага ў свеце...'"

Ніжагародскі перыяд жыцця для бацькі будучага паэта, як і для ўсёй сям'і, стаў памятным суаднесенасцю да яе А. М. Гор-кага. А. Я. Багдановіч, жаніўшыся тут другі раз, узяў за жонку Аляксандру Волжыну-родную сястру першай жонкі А. М. Гор-кага Кацярыны Волжынай. А. Я. Багдановіча зблізіла з А. М. Горкім не толькі швагроўства, але і агульнасць літаратур-ных інтарэсаў. А. М. Горкі да апошніх год свайго жыцця вельмі высока цаніў А. Я. Багдановіча як навукоўца, дапамагаў яму ў выданні прац і матэрыяльна. Як рэліквію сям'я Багдановічаў з 90-х гадоў XIX ст. захоўвала падарунак М. Горкага - рэпрадук-цыю вядомай "Сіксцінскай мадонны" Рафаэля Санці. Цікавасць Максіма Багдановіча да гэтага вобраза, такім чынам, мае ў сваіх вытоках і чыста біяграфічны момант, звязаны з сяброўствам бацькі А. Я. Багдановіча з вялікім пісьменнікам.

У Ніжагародскую мужчынскую гімназію Максім Багдановіч паступіўу 1902г. Канчаўён гімназіюў 1911 г., ужо ўЯраслаўлі. 3 гімназічнага навучання ён вынес цягу да антычных літаратур -рымскай і грэчаскай, захапленне лацінскай мовай, неблагое ве-данне французскай і нямецкай. Усё гэта абумовіла пераклады з Гарацыя, Авідзія, Поля Верлена, Эміля Верхарна, Ф. Шылера і Г. Гейнэ. Усе таварышы па гімназіі здзіўляліся з таго, колькі вер-шаў ведае і як разумее паэзію ўвогуле іх калега. М. Агурцоў успамінаў: "...Здавалася, не было колькі-небудзь значнага верша, які б ён не ведаў на памяць..." Паддакваюць яму: А. Залатароў: "Ен любіў чытаць — заўсёды на памяць вершы Блока, Бела-га, Мараўскай..."; Д. Дзябольскі: "...Вялікую колькасць, асаб-ліва паэтаў XIX стагоддзя, ведаў на памяць. Памяць у яго была рэдкасная, - прачытаўшы два, самае большае тры разы вялікі верш, ён ужо добра яго запамінаў"; Ц. Годнеў: "Ён уразіў нас веданнем літаратуры, разумением літаратурных і грамадскіх з'яў... Максім прачытаў многа рэфератаў... - "Новыя павевы ў рускай літаратуры", "Сучасная літаратура і народны pyx", "Сімвалізм і дэкадэнцтва". Даць такі шырокі кругагляд паэту гімназія, вядома, не магла, дапамагала мэтанакіраванае сама-выхаванне, якое, грунтуючыся на закладзеным у маленстве бацькам паэта падмурку, вынікала з унутраных поклічаў юна-ка-гімназіста - з развіцця надзвычайнага паэтычнага дару, якім прырода яго надарыла.


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23