ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Творчая эвалюцыя Багдановіча-паэта на перавалах "Вянок" -творы беларускага складу - лірыка вынікала з абсалютна слуш-нага багдановічаўскага патрабавання развіцця беларускай на-роднай культуры. Але слушны агульны лозунг не павінен скры-ваць і таго факта, што тэарэтычнае завастрэнне ўвагі паэта толькі на нацыянальна-фальклорным стылі звужала творчую практыку Багдановіча, скажала саму мастацкую ідэю - даваць не "вершы, пісаныя беларускай мовай", а "чыста" беларускія вершы. I нічым не дапамагалі тут прынцыпова важныя агаворкі і наконт таго, што "мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія" (II, 171), і цвярозае разумение Багдановічам таго, што "круг сюжэ-таў песні нешырокі, ён хутка будзе пройдзен увесь да канца, і тады пачнуцца прыкрыя паўтарэнні старога, ужо сказанага, пісьменніку будуць звязаны скрыдлы, паэзія ўпрэцца чалом у сцяну" (II, 170). А ўвогуле, відаць, у сувязі з гэтым павінна выказвацца і катэгарычная згода з Багдановічам, і катэгарычная нязгода, бо ён не меў слушнасці, калі ў 1915 г. - пасля "Шляхам жыцця" Янкі Купалы і свайго ж "Вянка" - адмаўляў поспехі та-гачаснай нашай паэзіі як дасягненні менавіта нацыянальнай літа-ратуры. У гэтай сувязі неправамерна павышаліся рэальныя по-спехі Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, К. Каганца. У палемічным завастрэнні было згублена пачуццё меры, дыялект ычнага адзін-ства агульначалавечага і нацыянальнага. Не было б запалу, не было б гэтага завастрэння. Усё тэта пульсация жывой, зацікаў-ленай думкі аб развіцці нашай паэзіі як своеасаблівай з'явы. I сёння услед за Багдановічам мы разглядваем гэтае пытанне, "...што такое той "народны дух"? На ім няма ані кляйма, ані пломбы, а таму пад яго прыкрыццём, канечне, будуць занасіцца ў нашу пісьменнасць і наследаванні з вялікарускай ды ўкраінскай народнай паэзіі, пад уплыў каторых так лёгка падпасці, і ўлас-ныя нікчэмныя выдумкі, і яшчэ шмат што" (II, 170). Народны дух не мысліўся, не адчуваўся М. Багдановічам па-за агульна-чалавечым, агульнагістарычным. Адно што лічаныя дні заставался паэту жыць і тварыць на вышыні зноў агоранага ім шляху, ды яго ўдзячныя нашчадкі адразу ж пайшлі па ім у бязмежную даль, поўныя менавіта багдановічаўскага адчування яго вышыні і шырыні.

Паэт нараджаецца не аднойчы. Ён нараджаецца мільёны разоў - зноў і зноў, ва ўсё новых і новых сваіх чытачах. I ўсё яскравей бачыцца постаць Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры. Вось словы рускага савецкага даследчыка: "Вянок" Максіма Багдановіча ў спалучанасці з некаторымі вершамі, на-пісанымі ім прыкладна ў той жа час, - гэта, без сумнення, прад-мет гонару кожнага адукаванага беларуса, усіх асвечаных славян, а гэткім чынам, - здабытак і сусветнай культуры" (I. Пас-тупальскі). Чэшскі даследчык М. Багдановіча Вацлаў Жыдліцкі падкрэслівае "ўсвядомлены артыстызм" паэта, тое, што Максім Багдановіч даказаў, што "беларуская мова адчувае сябе добра і ў метрах Пятраркі і Верлена", а Ян Гушча  польскі паэт і перакладчык Багдановіча - гаворыць пра яго, як пра чалавека, "ад-значанага геніяльнасцю". Аб "зайздроснай інтэлектуальнасці бе-ларускага лірыка, публіцыста і крытыка Максіма Багдановіча піша і яго англійскі перакладчык Вера Рыч, адзначаючы: "Што б там у англа-саксонскім літаратуразнаўстве не мовілася пра так званы "прымітывізм" і чыста сялянскую патрыярхальную тэма-тыку ў беларускай літаратуры, зорка М. Багдановіча, узышоў-шы на літаратурным небасхіле, явка асвятліла самае істотнае -праўду. А праўда заключаецца ў тым, што не толькі бела^уская літаратура, як казаў сам Багдановіч, "нясе народам свой дар", але і сам Максім Багдановіч як лепшы прадстаўнік гэтай літара-туры ўваходзіць у пантзюн вялікіх паэтаў свету, як роўны сярод роўных".

 

АЛЕГ ЛОЙКА

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23]