ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Над Волгай, у Яраслаўлі таварышы па вучобе здзіўляліся, як гэта ён у такую пераважна сялянскага каларыту літаратуру, як беларуская, уносіць вобразы, матывы, формы старажытнагрэчаскія, міфалагічныя, адраджэнскія. Каму яно патрэбна, му-жыку?! Ён жа разумеў, мужыку, народу, якія дасюль былі пасын-камі роду чалавечага, а ці ж у гэтым была справядлівасць? Ён глядзеў у бязмежную даль, апярэджваючы свой час; ён быў уні-версальным дзеля будучай усеабдымнасці, мастацкай адкрытасці.

Але нельга паказваць справы так, быццам ад сацыяльнага і патрыятычнага паэт, звужаючыся, ішоў да філасофскай, рэф-лексійнай, любоўнай лірыкі. Несумненна, у Багдановіча нарастала самавыражэнне, звязанае з яго асобай; асоба расла, буйне-ла, і толькі яна станавілася героем лірыкі паэта - маштабным, шматгранным, духоўна сапраўды шырокім. Ды сутнасць уся ў тым, што, становячыся філасофскай, рэфлексійнай, любоўнай, інтымнай, лірыка Максіма Багдановіча ніяк не траціла сваей сацыяльнай, патрыятычнай, грамадзянскай, маральнай завост-ранасці. Ці ж раманс "Зорка Венера ўзышла над зямлёю" толькі песня каханай дзяўчыне, а не і прыгажосці роднага неба? А верш "Даўно ўжо делам я хварэю...", элегія гэта хворай душы, ці ж гэта і не патрыятычны гімн любові да роднай зямлі? "Ой, чаму я стаў паэтам..." - гэта зноў жа і рэфлексія аб сваім лёсе і аб лёсе "беднай стараны", а верш "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..." - ці ж ён аб любоўным спатканні, верш, які канча-ецца гэтымі словамі:

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і гора,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?.. (I, 236)

Якраз у тым, што ў вершах вельмі асабістых, інтымных Максім Багдановіч змог адным з першых у нас выказваць са-мыя найвайстрэйшыя сацыяльныя пытанні, выказваць, кажу-чы сучасным лексіконам, глабальна, як у вершы "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...", - якраз у гэтым была адна з най-большых перамог Багдановіча-паэта, з якой ён найперш і апя-рэджваў свой час.

I было яшчэ адно, што дыктаваў закон шырыні: зварот Баг-дановіча да старых часоў, да спадчыны стагоддзяў і народаў, ён таксама, як у выніку аказалася, апярэджваў час. Бо якраз гэты зварот у вобласці формы вёў Багдановіча да універсалізму "Вян-ка". А ў сваю чаргу вершы Багдановіча так званага беларускага складу склалі іншы яе універсітэт - песенна-народнага і эпіч-насказавага народнага стыляў.

Ён стаў рэвалюцыйным інтэлігентам, Максім Багдановіч. Ён не мог ім не стаць, абараняючы пазбаўленага правоў прыгнеча-нага чалавека, родны край, "як выкляты Богам", абуджаючы ў мужыку пачуццё чалавечай годнасці, сам у прарочым прадба-чанні таго, што не бласлаўляўшая цара ікона будзе змрачнець на покуце Беларусі, а менавіта светлае аблічча высненага Адра-джэннем ідэала, які не пакідае несці службу святла, маральнага ўзвышэння.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23