ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Пляханаўскае азначэнне геніяльнасці, як вядома, якраз і зы-ходзіць з улічвання таго, што ёсць меркай празорлівасці, што звязана з позіркам, які бачыць наперадзе, праходзіць праз заслоны часу будучага, прадбачыць. Але, відаць, геніяльнасцьроўна бачыць і ўдаль і, азіраючыся, роўна чуе і будучае і мінулае, шо-стым пачуццём, нутраным зрокам, інтуіцыяй, усёй сваёй свядо-масцю і падсвядомасцю павязана з часам мінулым, сённяшнім, будучым.

Аб "стылёвым подзвігу" М. Багдановіча гавораць даслед-чыкі, калі пачынаюць аналізаваць мову яго паэзіі, якая ёсць па свайму духу, па сваей культуры менавіта сучасная. Што? Багда-новіч чуў, як мы гаворым, чуў нашы вершы? Гэта тым больш здзіўляе, бо як беларускі паэт ён рос, складваўся, пісаў боль-шасць сваіх вершаў над Волгай, адарваны ад жывых крыніц мовы сваіх продкаў, ад жывой тагачаснай мовы беларусаў. Адказ на папярэдняе пытанне толькі адзін: чуў Чуў гэтаксама, як чуў мову Францыска Скарыны, калі пісаў "Апокрыф" і "Безнадзейнасць", як чуў мову "Слова пра паход Ігаравы", калі перакладаў "Песню пра князя Ізяслава Полацкага". Чуў, бо роўна, як у будучым, быў у мінулым, бо яго паэтычны слых быў абсалютным, як му-зычны ў Бетховена ці Чайкоўскага.

Адчуванне будучыні ў Максіма Багдановіча мае ў аснове сваёй глыбокі гістарызм яго паэтычнага мыслення, аб чым засведчылі артыкулы "Аб веры нашых прашчураў", "Беларускае адраджэн-не", як і абсяг перакладчыцкай дзейнасці, наследаванняў паэта. На пустым месцы нічога не ўзнікае, з нічога нічога не нараджа-ецца. У ім, як рэха, паўтаралася болын ці менш выразна ўсё, што было, што гучала ў родным краі, - ад зыкаў труб гара-дзенскіх, апаэтызаваных у "Слове пра паход Ігаравы", ад міфаў і легендаў пра лесуна, вадзяніка і змяінага цара да прадмоў Францыска Скарыны і "Мужыцкай праўды" Кастуся Каліноўскага, да песняў і гулу сучасных яму беларускіх вёсак, мястэчкаў, га-радоў, па якіх вось-вось толькі што пракацілася першая ра-сійская рэвалюцыя. Адкрытым сэрцам паэта ён перш за ўсё слу-хаў тое, што ішло ад роднай зямлі. Яна яму давала сілу, як міфічнаму Антэю. Ён яшчэ студэнт, а бацька называе яго бела-рускім Гамерам. Галава, аднак, ад пахвалы ў яго не кружыцца. Яму толькі рупіць праца - на карысць роднай літаратуры, на скры-жалях часу мінулага і будучага.

Шырыня - вось яшчэ адно слова, якім можна характары-заваць усё, што зроблена гэтым чалавекам, усё, што ёсць яго-ная творчасць. Перш за ўсё - шырыня дохоўная, бо гэта ягоны запавет:

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай. (I, 101)

У гэтых словах яго першасная творчая ўстаноўка. Сам жа ён прызнаваўся: "...Мая творчасць была накіравана галоўным чынам на пашырэнне (падкрэслена мной. - А. Л.) кола тэм і форм беларускай паэзіі" (II, 237). Менавіта багдановічаўская духоўная шырыня была ў гэтым дбанні-клопаце аб коле тэм і форм, бо сапраўды духоўнасць, яна не па-за зместам і формай, яна менавіта рэалізуецца ў шырыні зместу і багацці форм, аб-сягу ідэі, праблем, тэм, матываў, шматлікасці жанрава-струк-турных форм, рознахарактарнасці вобразна-выяўленчых фар-баў, рытміка-інтанацыйных узораў, у самім майстэрстве гука-пісу, рыфмы, рыфмоўкі. 3 разгалінаваннем менавіта матываў сацыяльных і патрыятычных паэт прыйшоў да ўзмацнення ма-ральна-пафасных момантаў, рэфлексійна-філасофскіх, афары-стычнасці, што сцвярджала грамадскую актыўнасць як гра-мадзянскую норму жыцця чалавека ўвогуле, мастака ў пры-ватнасці. I на гэтым магістральным шляху духоўнасці, пачатай вершамі сацыяльнай нядолі і вялікай любові да Бацькаўшчы-ны, поруч з вершам-маралітэ стаў верш пра мастака і мастац-тва, развага аб добрым засуседнічала з думкай аб красе жыцця, аб красе паэзіі; на гэтым жа магістральным шляху'сталі і нечуваныя да гэтай пары ў беларускай лірыцы творы вельмі асабістыя, празрыста аўтабіяграфічныя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23