ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Максім Багдановіч - паэт народны. Але сутнасць, эстэтыч-ная прырода яго народнасці якасна іншыя, чым Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яго народнасць - гэта ні сялянска-дэмакратыч-ная народнасць Ф. Багушэвіча, ні Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая вынікала з іх эстэтычнага раскрыцця народнага жыцця, непасрэднага выяўлення дум і пачуццяў народа, абуджанага рэвалюцыяй 1905 г., адкрыцця нацыянальнага характару. Народ-насць Багдановіча таксама абумоўлена сацыяльна-грамадскімі працэсамі, якія абудзіў рэвалюцыйны 1905 г., але яе перадумовы былі звязаны найперш з агульнаадраджэнскімі, гуманістычнымі ідэямі. Абудзіўшы цягу народных мае да святла, рэвалюцыя 1905 г. не магла не пачаць далучэння іх жа да духоўных каштоў-насцей, выпрацаваных чалавецтвам за стагоддзі свайго існаван-ня. Гэтыя працэсы асабліва адчуў Максім Багдановіч, і яго ўзба-гачэнне роднай літаратуры тэмамі і формамі з самага пачатку стала ўзбагачэннем роднай літаратуры тэмамі, вобразамі, формам!, якія сталі за стагоддзі развіцця агульнаеўрапейскімі, агуль-началавечымі.

У Пушкіна налічваюць лірычных вершаў усяго каля сямі-сот, у Купалы - каля дзевяціста, у Багдановіча - усяго дзвесце пяцьдзесят. Але колькасць у дадзеным выпадку - не дакладны паказчык, так як на розную працягласць гадоў жыцця трэба было б яе дзяліць. Ды і як на ўсе гады жыцця, напрыклад, у Купалы напісанае ім дзяліць, калі былі ў паэта і гады абсалютна бяспе-сенныя, часам па тры гады запар. Здзіўляе іншае: працэнт хрэс-таматыйных вершаў з агульнай колькасці напісанага гэтымі паэ-тамі, - так сказаць, частотнасць іх. У Пушкіна - хрэстаматый-ных - лічыцца чатыры дзесяткі. Столькі ж іх у Янкі Купалы і... не меней у Максіма Багдановіча, хоць найменш ім напісана, най-менш гадоў пражыць на свеце наканаваў яму лес. Што, сорак лірычных шэдэўраў, яны, як правіла, будуць у цябе, калі ты паэт надзвычайнага дару, - сорак і не болын? Ці, можа, павышаная іх частотнасць у Максіма Багдановіча стала магчымая ад збегу абставін, у якіх талент развіваўся, ад спецыфікі задач, якія ставілі перад ім час, родная літаратура, сам паэт? Так ці інакш, але павышаная частотнасць хрэстаматыйных вершаў у Максіма Баг-дановіча ў наяўнасці, і яна - адна з рэальных мерак яго магутна-га паэтычнага дару, які не можа не здзіўляць.

Не адзін крытык і даследчык, калі браўся пісаць пра Янку Купалу, звычайна агаворваўся, што ён даследуе свайго Купа-лу, сваё бачанне, разумение Купалавай творчасці. Ды і Якуба Коласа ў нас любяць і чытаюць, як "рознага": для кагосьці ён любімы як аўтар "Новай зямлі", для кагосьці - як "Сымона-музыкі", трылогіі "На ростанях", апавяданняў, лірыкі. У выпадку з Якубам Коласам успрыманне яго "рознасці" ідзе ад шматжанравасці мастака. Купала розным успрымаецца ад аг-ромістасці таленту, што часта не пад сілу ўбачыць яго цалкам. Іншае - Багдановіч. Ён - адзіны, які чытаецца ўсімі адзіна. Гэта не значыць, што ён адназначны: вобраз у мастацтве заўсёды шырэй таго, чым ён ёсць для яго ўспрымальніка ў гэтым мес-цы і ў гэтую хвіліну. Таму і Багдановіч з часам будзе чытацца па-рознаму, яшчэ ўзнікнуць розныя канцэпцыі яго жыцця і твор-часці, новыя метады і сродкі даследавання ў ім адкрыюць не-шта па-новаму. Але гаворка тут менавіта аб тым, што для ўсіх нас, хто сёння ведае, любіць і вывучае Максіма Багдановіча, ён цэласны: даецца, чытаецца ўсімі адзіна. Гэта — ад строгай класічнай завершанасці яго мастацкага слова, ад акрэсленасці, ад набліжэння да ідэальнага і агульначалавечага цераз форму найболын універсальную, ад таго, што Багдановіч - наш су-часнік, бо як паэт ён апярэджваў час, і вось крочыць поруч з кожным з нас, як наш.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23