ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Вуліца тады называлася Аляксандраўскай. Тут, на гэтай Мінскай вуліцы, жыла сям'я Багдановічаў - бацька будучага паэта Адам Ягоравіч, маці Марыля Апанасаўна. Дзень нара-джэння будучага паэта - 9 снежня (па н. ст.), год - 1891. У Мінску, аднак, сям'я Багдановічаў пасля нараджэння сына Мак-сіма жыла яшчэ толькі паўгода. Пераехалі ў Гародню, у якой таксама вельмі надоўга сям'я Багдановічаў не затрымалася. Пры-чынай стала заўчасная смерць маці паэта, у 1896 г. Развітанне з магілай маці стала для будучага паэта і развітаннем з Радзімай, з Беларуссю - развітаннем надоўга, аж да лета 1911 г., калі ён наведае Віленшчыну, Маладзечаншчыну, да кастрычніка 1916г., калі прыедзе ў Мінск, каб пражыць у ім усяго пяць месяцаў.

Народжаны над Свіслаччу, калыханы гарадзенскімі хвалямі Немана, паэт і маленства, і ўсе свае юначыя гады правёў далека ад іх - на Волзе. Вучыўся Максім Багдановіч у гімназіях Ніжня-га Ноўгарада і Яраслаўля, вышэйшую адукацыю атрымаў у Ярас-лаўлі, скончыўшы Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. У Мінску пра-цаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі. У лютым 1917 г. цяжка хворы выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе 25 мая 1917г. памёр і быў пахаваны.

Кароткім быў жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, яшчэ карацейшым - творчы: першы яго друкаваны твор (алегарыч-нае апавяданне "Музыка") з'явіўся ў газеце "Наша ніва" ў 1907 г., першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта "Вянок" вый-шаў у Вільні ў 1913 г. Толькі сапраўды дзякуючы сваёй геніяль-най адоранасці ў такіх часава вузкіх рамках гісторыі Максім Багдановіч і здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг -стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратур-на-грамадскага руху Беларусі пачатку XX ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдат-ным перакладчыкам і празаікам.

Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык - увогу-ле унікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох. Выдатны дзеяч нацыянальнага Адраджэння, Максім Багдановіч роўна па-чуваў сябе і ў абсягах уласна еўрапейскага Адраджэння, еўра-пейскага Асветніцтва, у традыцыях духоўнасці сярэдневякоўя, прычым не толькі еўрапейскага, але і азіяцкага, не толькі рання-га - са "Словам пра паход Ігаравы" і са скандынаўскімі сагамі, але і позняга, барокавага. У абставінах паскоранага літаратурна-га развіцця Беларусі пачатку XX ст. ён сам гэта дакладна ўсве-дамляў і быў саўдзельнікам таго, што беларуская літаратура пра-ходзіла "паўтарыцельны курс" усіх стыляў і школ, кірункаў і плыняў, эстэтык і форм, якія чалавецтва Еўропы перш за ўсё да гэтага выпрацавала, заимела. Таму творчасць Максіма Багдано-віча - гэта змясцілішча каардынат і параметраў самых-самых розных: эстэтык рамантызму і рэалізму, новапарнаскага сімва-лізму і аналагізму, паэтык форм традыцыйных і раскавана вер-лібравых, анталагічна класічных і фальклорна-песенных, эпіч-на-сказавых.

Першым этапам творчай біяграфіі Максіма Багдановіча быў ніжагародскі. Гэта першы і самы асноўны этап у фарміраванні Максіма Багдановіча як паэта, творцы, грамадскага дзеяча.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23