ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Максім Багдановіч - класік беларускай літаратуры. Пражыў ён мала: яго жыццёвы і творчы шлях абарваўся ў самым роск-віце, але роля і значэнне ў гісторыі роднай літаратуры Максіма Багдановіча - надзвычайныя. У беларускую літаратуру ён прый-шоў некалькі пазней ад Янкі Купалы і Якуба Коласа і пачынаў пад іх уплывам, далучаючы свой голас да песень барацьбы за сацы-яльнае і нацыянальнае вызваленне народа, да песень жальбы і гра-мадзянскага суму. Аднак свае творчыя задачы з самага пачатку ўбачыў у іншым - "ва ўзбагачэнні тэм і форм" роднай літаратуры, як ён сам акрэсліў, і гэта з самага пачатку прадвызначыла нава-тарства яго як мастака, паставіла яго ў маладой беларускай літа-ратуры ў асобны рад, у якасна іншую плоскасць. Не адразу і не ўсімі творчымі сіламі маладой беларускай літаратуры было принята наватарства паэзіі Максіма Багдановіча. Першыя яго творы некаторыя прынялі за праявы дэкадэншчыны (Ядвігін Ш., А. Паў-ловіч), іншыя ва ўзбагачэнні паэтам роднай літаратуры тэмамі і формамі ўбачылі толькі фармальна-артыстычныя тэндэнцыі і сталі лічыць Багдановіча эстэтам, паэтам чыстай красы (А. Гмырак, А. Бульба). Нават Янка Купала, які шчыра прыняў і падтрымаў талент маладога паэта, прызнаваўся ў савецкі час, што вельмі па-рознаму яны пісалі і таму ён не ва ўсім тады мог ацаніць творчы подзвіг маладога паэта, як ён таго заслугоўваў.

Максім Багдановіч сапраўднай ідэяй свайго жыцця, творча-га прызначэння свядома выбраў ідэю служэння высокай мас-тацкасці, прыгожай форме, майстэрству яе стварэння, прывіцця роднай літаратуры эстэтычнага вопыту высокаразвітых літара-тур. Але арыентуючы сябе на высокія эстэтычныя крытэрыі, Баг-дановіч з самага пачатку не адгароджваў сябе ад сацыяльна-палітычных і нацыянальна-вызваленчых ідэй адраджэнскай беларускай літаратуры. Менавіта да выяўлення іх у формах высокай паэтычнай культуры ён імкнуўся ўзняць як сваю, так і творчасць усіх сваіх сучаснікаў. Спалучыць пафас сацыяльнасці, высокага патрыятызму з пафасам мастацкасці - вось што было самым першым у намерах маладога выдатнага паэта. Узбага-чэнне літаратуры тэмамі і формамі было з самага пачатку для яго ўзбагачэннем зместам і мастацкасцю, прычым зместам, які б паглыбіў выяўленне сацыяльных і патрыятычных матываў, мастацкасцю, якая б творы роднай літаратуры аб сучаснасці зра-біла шэдэўрамі мастацтва.

Вядома, узбагачэнне літаратуры тэмамі і формамі ўключа-ла ў сябе і чыста артыстычныя задачы. Іх падкрэсліваў Максім Багдановіч, настойваў на іх хутчэйшым вырашэнні і як паэт, і як крытык. Ды зноў гэта было вырашэннем не толькі фармаль-ных задач, але спачатку і да канца праблемай палітычнай, па-трыятычнай. Уся творчасць Багдановіча інспірыравалася за ўсё патрыятычнымі, палітычнымі момантамі, была ўнутрана пале-мічна завостранай, грамадзянска-пафаснай. Бо справа ішла, па-першае, пра сцвярджэнне эстэтычнай паўнацэннасці маладой беларускай літаратуры, у якой ёй адмаўлялі разнашэрсныя ша-віністы і нацыяналісты, царызм і чарнасоценцы, пра эстэтычную паўнацэннасць самой беларускай мовы, якой усё тыя ж рэгрэ-сіўныя сілы не прызнавалі; па-другое, справа ішла пра выроўн-іванне маладой беларускай літаратуры ў адным шэрагу з высо-каразвітымі літаратурамі свету. I першае і другое было высокай патрыятычнай задачай, і першае і другое ва ўмовах дакастрыч-ніцкай Беларусі патрабавала грамадзянскай мужнасці. За нібыта толькі фармальна-артыстычным узвелічэннем, узбагачэннем роднай літаратуры стаяла большае - сцвярджэнне роднай літарату-ры як роўнай сярод роўных, сцвярджэнне палітычнага права на развіццё роднай літаратуры і мовы, сцвярджэнне самога народа як носьбіта асобнай матэрыяльнай і духоўнай культуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23