ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Сярод іншых празаічных твораў Багдановіча - апавяданні "Шаман" - таксама аб мастацтве, яго народных асновах, іх ха-растве, "Марына", "Гарадок", урыўкі "Сярод глухой пушчы...", "Вясной". Апрача апавядання "Шаман", іншыя да рэвалюцыі не друкаваліся і на развіццё літаратурнага працэсу ўплываць не маглі. Яны толькі паказваюць сёння, якія шырокія патэнцы-яльныя мажлівасці стаць выдатным празаікам былі ў іх аўтара.

Публіцыстыка Максіма Багдановіча таксама была мала звя-зана з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачат-ку стагоддзя, хоць і з'яўляецца значнай старонкай у творчасці паэта. Сярод лепшых публіцыстычных яго твораў - артыкулы "Белорусское возрождение" (1915), брашуры "Чырвоная Русь", "Братья-чехи", "Угорская Русь" (1914), даследаванні "Образы Галиции в художественной литературе" (1914), "Белорусы" (1915). Гэтымі творамі Багдановіч заяўляў аб сабе як аб шы-рокім даследчыку гісторыі, культуры, літаратуры народаў сла-вянскага свету.

Вылучаюцца ў спадчыне Максіма Багдановіча матэрыялы на палітычныя, сацыялагічныя тэмы - рэцэнзіі, напрыклад, на "Дневник социал-демократа" Г. В. Пляханава (1916), на кнігу "Славянский мир" А. Л. Пагодзіна (1915), часопіс "Национальные проблемы" (1915), публіцыстычныя выступленні "Н. К. Михайловский" (1914), "Новая интеллигенция" (1914), "Николай Дмитриевич Ножин" (1916). 3 друкаваных да рэвалюцыі публіцыс-тычных матэрыялаў, непасрэдна звязаных з грамадскім жыц-цём Беларусі, былі, акрамя ўжо названых, "Белорусское возрождение" і "Белорусы", артыкулы "О гуманизме и неосмотрительности" (1914), "На белорусские темы" (1916), "Деятельность Минского белорусского комитета" (1917). Друкаваныя ў Ярас-лаўлі, Пецярбурзе, Клеве, усе яны служылі вялікай справе зма-цавання сувязей перадавой беларускай літаратуры з перадавымі сіламі рускай, украінскай і іншых літаратур.

Максім Багдановіч быў і выдатным перакладчыкам. Яго дзейнасць у гэтым кірунку, хоць і не поўнасцю, але стала адразу ж здабыткам чытача. 1909 г. быў адначасова дэбютавым для Мак-сіма Багдановіча - арыгінальнага паэта і Максіма Багдановіча -перакладчыка. За першымі дзвюма песнямі з Ю. Святагора ў 1909 г. з'яўляецца пераклад вядомага верша Г. Гейнэ "У nay-ночным краю на кургане" ("Наша ніва". № 44), у 1910 г. - верша Ф. Шылера "Хочаш сябе ты пазнаць..." ("Наша ніва". № 31). У 1913г. Багдановіч публікуе адзін з дваццаці двух перакладзе-ных ім твораў П. Вердена - верш "Млоснасць" ("Наша щва". № 47). Зборнік "Вянок" стаў трыбунай для перакладаў паэта з Авідзія ("Грамада Зорак "Карона"). Гэта далека не ўсё з пера-кладаў, над якімі паэт нястомна працаваў да канца жыцця, але ўжо і ў сувязі са з'яўленнем іх складвалася беларуская нацыя-нальная школа перакладу, а Максім Багдановіч станавіўся ад-ным з яе заснавальнікаў.

Максім Багдановіч перакладаў з моў, не толькі далёкіх беларускай, але і з блізкіх - рускай, украінскай (вершы А. С. Пуш-кіна "Нявольнік", А. Майкова "Золата, золата падае з неба", А. Олеся "Пекла было тут у тую часіну...", "Астры", А. Крым-скага "Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну...", М. Чар-няўскага "Ужо зноў не спаткаюцца тыя шляхі..." Было ў таленце Багдановіча і нешта ад пушкінскага пратэізму - умения пераўва-сабляцца ў чужую нацыянальнасць, аб чым сведчаць песні-на-следаванні Багдановіча - руская, украінская, скандынаўская, сербская, іспанскія, японскія, персідскія - дасюль унікальная з'ява ў беларускай паэзіі. Здзіўляе іх рознахарактарнасць, "геаграфія" іх вытокаў. Наследуючы песні самых розных наро-даў, Максім Багдановіч стварыў у нацыянальнай паэзіі свое-асаблівыя шэдэўры перакладнога мастацтва.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23