ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Наадварот, жыццялюбны пафас паэта ў лірыцы апошніх дзён яшчэ больш узмацніўся:

Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак.

Наплывае радасць, з ёю - сум.

Не злічыць у небе ясных зорак,

Не злічыць у сэрцы светлых дум. (II, 265)

Калі помніць, што гэты сум паэта - сум невылечна хворага юнака, то сапраўды можна толькі дзіву давацца ад рамантыч-най гіпербалы, што вымярае светлыя думы паэта россыпам ясных зор у небе!..

Гімнамі жыццю, маладосці, жаночай красе сталі апошнія вершы паэта пра каханне - "Маладыя гады", "Усё праходзе -радасць і мукі", "Набягае яно", "Пралятайце вы, дні". Вось іх лейтматыў: "Будзь жа, век малады, поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады, залатымі агнямі". Разам з тым - асабліва па вершах "Маладыя гады", "Набягае яно" - выразна бачна, як класічна-вянкоўскія традыцыі зліваліся цяпер у Максіма Баг-дановіча-лірыка з тым вопытам, што ён набыў, пішучы вершы беларускага складу. Лірыка апошніх дзён паэта ў цэлым свед-чыла аб спробах новага арганічнага сінтэзу ў ёй класічнай пла-стычнасці, выразнасці, метрычнасці з вобразна-выяўленчай па-літрай народнай песні, з яе меладычнасцю, нацыянальнай не-паўторнасцю.

Асобная старонка творчасці Максіма Багдановіча і ў цэлым беларускай літаратуры XX ст. - багдановічаўская проза, папе-радзе якой, вядома ж, "Апокрыф" (1913) і "Апавяданне аб ікон-ніку і залатару..." (1914). Тэматычна, стылістычна гэтыя творы -пабрацімы, абодва прысвечаны тэме мастацтва, абодва стылі-зуюць тагачасную беларускую мову пад стыль скарынінскіх прадмоў і пасляслоўяў да Бібліі. Якраз перш за ўсё ў апошнім заключалася наватарства прозы Багдановіча, хоць не толькі Баг-дановіч першы ўводзіў у нацыянальную прозу прытчавую форму, а развіваючы тэмы ўласна эстэтычныя, адзін з першых -поруч з Ядвігіным Ш. і Якубам Коласам - даваў спробы нацыянальнай філасофскай прозы.

"Апокрыф" - апафеоз мастацтву, мастаку. Багдановіч вы-лучае два вобразы-ўвасабленні: коласа і васілька. Колас - хлеб штодзённы, васілёк - сімвал красы. Пісьменнік складае тут гімн свайму народу, падзяку яму за яго душу, адкрытую красе: нівод-ны гаспадар, хоць у яго беднае, скупое на зерне жыта, а кветка васілёк забірае месца ад лішняга коласа, васілька не рве, ні жнейкі, "каторыя ведаюць, чаго варты хлеб", не пяюць іншых песень, як гэтых: "Няма лепш цвяточка над васілёчкам". Глы-бока народнаму прызнанню красы ўсёй душой радуецца ў "Апокрыфе" Максім Багдановіч. Зайздросны лес на свеце тых, хто нарадзіўся песняром, мастаком. Міфічны Хрыстос у Багда-новіча сцвярджае: "Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком" (II, 11). Але Багдановіч на гэтым не заканчвае спрэчкі і паглыбляе пытанне: "Бо нашто каласы, калі няма васількоў? Навошта людзі, каб не было іх памкнення да прыгожага, да ідэалу". Проста спажывецкія адносіны да жыц-ця пісьменнік асуджае, узносячы мастацтва як сілу, што ўзвы-шае чалавека. Больш прыватная эстэтычная праблема вырашаец-ца Багдановічам у "Апавяданні аб іконніку і залатару...", поўная назва якога "Апавяданне аб іконніку і залатару, людзях мудрых і красамоўных, кнігаяюбцам нейкім дзеля славы божай ды раз-мнажэння дабра паспалітага выкладзенае". Багдановіч паказваў важнасць у справах мастацтва ўмельства, рамесніцкага майстэр-ства, без якога няма нараджэння прыгожых форм, адстойваў не шаблон, паўтор, стылізацыю, а неабходнасць наватарства, разумения таго, што мастацтва абнаўляецца толькі ў пошуку, у руху, дапытлівых спрэчках вакол праблем яго існасці, сутнасці яго зместу і формы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23