Произведения
Интересные ссылки
http://autopaintspb.ru/ аэрография авто каталог красивая аэрография на авто.

ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыццё іншым птахам. Гэты паварот думкі быў ужо ад паэтавага асэнсавання старажытнай легенды. Народная легенда асуджала непакор-насць Страцім-лебедзя, Багдановіч узвышае гэты вобраз, прад-чуваючы блізкасць новых вялікіх падзей, якім спатрэбяцца муж-ныя натуры, гатовыя на самаахвярны подзвіг.

Лірыка Багдановіча апошніх дзён яго жыцця - лірыка са-праўднай чалавечнай мужнасці і веры. Ахоплены ёю, Багдановіч прароча пісаў:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня... (I, 405)

Паэт уздымаецца да баявых заклікаў змагацца за будучае з мячом у руках, паэтызуючы "ваякаў на грозных канях", гнеўна выкрываючы здрадніцтва, рэнегацтва ("Пагоня"). А гэта было вельмі актуальным у той час, калі значная частка Беларусі за-ставалася арэнай акупацый, калі лес Бацькаўшчыны быў яшчэ неакрэслены.

"Пагоня" - адзін з самых палымяных, самых выдатных тво-раў паэта. Задума верша была падказана віленскімі ўражаннямі. Так, у аўтографе зроблены быў наступны запіс: "У старой Вільні на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы - ваякі на імкнушчых конях. Герб гэты Вільня атрымала яшчэ за часы Вялікага княства Літоўскага, і завецца ён Літоўскай пагоняй" (I, 497). Даследчыкі Багдановіча сёння слушна сцвярджаюць: "Вільня геральдычная дала "Пагоню", але "Пагоня" - не подпіс да герба, а зусім новае пераасэнсаванне яго сюжэту адпаведна ўнутраным мэтам Багдановіча як паэта нацыянальна патрыя-тычнага... Маўклівыя фігуры герба цудоўна "агучаны вобразамі паэта, і вось ужо каменныя коні нясуцца наўскапыт, грымяць збруяй і "цяжка хрыпяць..." Дзве-тры апавядальныя дэталі, што звязваюць верш з грамадскім гербам, а далей - справа і слова за выдумкай паэтычнай, за пачуццём і думкай аўтара, які здо-леў так пераўтварыць зрок і слых, а затым тое і другое на ўнут-раны душэўны стан, у палымяны публіцыстычны маналог, што... ёсць падставы гаварыць аб сапраўдным цудзе сінтэзуючага майстэрства паэзіі, якое адбылося на нашых вачах10. Верш "Пагоня" - сапраўды не толькі паэтызацыя старажытнага герба, а твор жывога, надзвычайнага перажывання - вяршыня патрыя-тычнай лірыкі Максіма Багдановіча.

Лес народа, Радзімы хваляваў паэта ў апошнія гады яго жыцця і ў шмат якіх незакончаных вершах ("Маці-Беларусь! Цяжка твайму сыну", "Досі ўжо, браты, чужынцам мы слу-жылі"). Філасофскім жа роздумам над жыццём, над будучым чалавецтва ўвогуле лёг адзін з вершаў 1916 г. - "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы" з яго радкамі: "Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?"

Лірыка апошніх дзён разам з тым як бы зусім не страціла той жыццядзейнасці, што была ўласціва "Вянку" з яго эпігра-фамі з А. Фета:

Оглянись - и мир вседневный

Многоцветен и чудесен.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23