ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Паэмнае мысленне М. Багдановіча выразна акрэслілася ў 1914-1915 гг. у сувязі з новым этапам у яго творчых адносінах да фальклору. Паэма "Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык" цікавая не толькі складам свайго верша. Яна цікавая і смелым прарывам Багдановіча ў бытавую сферу жыцця народа, у традыцыйна-народныя звычаі і абрады. Тэмы і ідэі твор-часці Я. Коласа адчуваліся ўжо М. Багдановічам, адчуваліся і патрабавалі свайго эпічнага ўвасаблення. I вось у "вельмі жа-ласнай гісторыі" трагічнага кахання мушкі-зелянушкі і кама-рыка - насатага тварыка бытавое, традыцыйна-абрадавае стала фонам, на якім выступаюць мушкі, камарыкі, хрушчы, чмялі, пчолы, конікі і інш. Паэтызуючы бытавое, Багдановіч аднача-сова раскрываў псіхалагічныя асаблівасці характару беларус-кага народа, якія так выразна выявіліся ў народных песнях. Якраз так, як паводзяць сябе ў паэме героі, у жыцці паводзілі сябе беларускія сяляне. Іх некаторыя чалавечыя слабасці доб-разычліва і высмейваў паэт, і перш за ўсё ён высмейваў гуль-тайства, няўмельства мушкі, якія давялі небараку-камара да пагібелі.

Нічога жаласнага, такім чынам, у гэтай "вельмі жаласнай гісторыі" пра няўдалае сватаўство і смерць камара няма, а ёсць проста цудоўны мудры смех народа над гультайствам, над кама-рынай блізарукасцю таго ці іншага чалавека.

У 1915 г. Багдановіч напісаў паэму "Максім і Магдалена" -твор аб няроўным каханні вясковага хлопа да дачкі старога ва-яводы. Ваявода жорстка распраўляецца з хлопам. Максім не ў сіле супрацьстаяць ваяводу. Тым не менш ён гіне як сапраўдны змагар. Твор на любоўна-гістарычную тэму паэма "Максім і Магдалена" стала творам героіка-эпічным. Паэтызуючы гераічны характар з народа, Багдановіч адкрываў і проста гераізм вельмі сугучны рэвалюцыйнаму ўздыму 1912-1914 гг., новых рэвалю-цыйных падзей, якія паэт прадчуваў.

Абедзве паэмы Багдановіча паслужылі гістарычнаму, эпіч-наму самапазнанню народа. Калі першай з іх Багдановіч рашаў праблему стварэння нацыянальнага фальклорна-гераічнага эпасу, то другой - задачу мастацкага адкрыцця бытавой сферы на-роднага жыцця, а таксама раскрыцця некаторых асаблівас-цей нацыянальнага характару, звязаных перш за ўсё са схільнас-цю селяніна да гумару і сатыры. Абедзве паэмы Багдановіча былі на магістральным напрамку пошукаў нацыянальнага эпасу, а Багдановіч як іх аўтар шмат у чым прадвызначыў твор-часць Янкі Купалы і Якуба Коласа - двух розных варыянтаў беларускага эпасу: рамантычна-гераічнага і рэалістычна-энцы-клапедычнага.

Паэмы Багдановіча - сярод апошніх твораў паэта. Але не імі канчаўся яго творчы шлях, не імі завастралася яго паэзія пошуку, ідэйнага мужнення. Запаветнымі ў ёй сталі лірычныя вершы 1916-1917 гг., а таксама балада "Страцім-лебедзь".

"Страцім-лебедзь" - паэтызацыя апакрыфічнай легенды. Гэты твор некаторыя з даследчыкаў адносяць да жанру паэмы. Народная легенда, што лягла ў яго аснову, нескладаная: паводле яе, адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноевага каўчэга, сам уступіўшы ў адзінаборства са стыхіяй патопу. Страцім-ле-бедзь трагічна загінуў, бо не здолеў утрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад паводкі. Таму "ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных - Страцімавых".

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23