ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Вершы Багдановіча так званага беларускага складу - гэта першыя крокі паэта па аб'яўленым ім "забытым шляху" бела-рускай народнай традыцыі. Як раіў сам паэт, на гэтым участку пошукаў "трэба... трымацца народнай песні, як сляпы трыма-ецца плота" (И, 170). I ўсё ж, пераклікаючыся з народнымі, вобразы і матывы вершаў Багдановіча беларускага складу амаль ніколі, аднак, не давалі пераклічкі з пэўнай народнай песняй цалкам. У гэтым заўсёды было нешта творчае, і перш за ўсё ў імкненні паэта "сцісла", "контурна" развіць тэму верша, выба-рачна "абыгрываючы" яркія вобразы і матывы вуснай паэзіі. Гэта рабілася пры захаванні агульнага складу народнай воб-разнасці і інтанацый, але не без уліку вопыту класічнай па-эзіі. Паэт ішоў, па сутнасці, насуперак самому сабе: ён жа хацеў "чыста" беларускіх вершаў, а сам, щучы ад народнай песні, пісаў "Скірпусю", "Цёмнай ноччу лучына дагарала", "Як Ба-зыль у паходзе канаў", надаючы ім формы вытанчанасці і за-кончанасці, падобныя датых, якімі вызначаліся яго вершы кла-січнага стылю.

Выдатнай старонкай творчасці Максіма Багдановіча сталі паэмы "Максім і Магдалена" і "Мушка-зелянушка і камарык -насаты тварык" - яркі уклад паэта ў справу стварэння беларускага нацыянальнага эпасу. Увогуле творчы шлях Багдановіча -гэта шмат у чым менавіта настойлівыя пошукі эпасу, абумоўле-ныя як асабістымі творчымі імкненнямі паэта, своеасаблівасцямі станаўлення яго таленту, так і аб'ектыўнымі заканамернасцямі развіцця беларускай літаратуры пачатку XX ст.

Ужо самыя першыя крокі Багдановіча былі звязаны з па-глыбленнем паэта ў эпічныя традыцыі народнай творчасці. Міфа-лагічныя лясун і змяіны цар, увайшоўшыя ў раннія пейзажныя вершы паэта, рабілі іх мініяцюрамі-шкельцамі з вялікага эпасу старажытнасці.

Да 1914 г. Максім Багдановіч шукаў сябе пераважна ў ліры-цы, лірычны верш гаспадарыў у яго паэзіі амаль паўналадна, хоць да гэтага часу і былі ўжо ў паэта "Вераніка", "У вёсцы", "Перапісчык", пераклады з "Метамарфоз" Авідзія, з Рунеберга ("Паво"), з сербскага эпасу ("Смерць шэршня"). Эпічнае вельмі настойліва прабівалася ў лірыку паэта, і звязана гэта з імкненнем творцы да шматграннага асэнсавання і адлюстра-вання жыцця. Раскрываючы свет сваіх думак і пачуццяў, Bbi<-казваючы свае адносіны да навакольнай рэчаіснасці, паэт усё часцей імкнуўся даваць канкрэтныя малюнкі, усё болып ду-маў аб паўнаце карціны народнага жыцця ў сваёй творчасці. Менавіта таму сталі з'яўляцца ўсё больш аб'ектывізаваныя тво-ры, падобныя да верша "Ян і маці", песеннасць якога адзыва-ецца эпічнасцю. Калі верш "Ян і маці" быў навеяны паэту яго зваротам да народнай песні, то "Песня пра князя Ізяслава По-лацкага" была ўжо ўвогуле перакладам гераічнага эпасу - "Слова пра паход Ігаравы".

Асабліва ж узраслі эпічныя тэндэнцыі ў паэзіі Багдановіча пасля яго наведання Беларусі ў 1911 г. Найбольш шанцавала цяпер гістарычнай тэме: сюжэтны верш "Слуцкія ткачыхі", эпічна-апавядальны "Летапісец", эпічна-малюнкавыя "Пера-пісчык", "Ціхі вечар, знікнула спякота" - усё гэта творы тако-га захаплення патрыятычнай тэмай, якое ўзносіла іх да эпічнай гучнасці і велічнасці.

I ўсё ж не тэма гістарычнага мінулага ўзвяла паэта на ўласна эпічны шлях, як і не захапленне ідэальнымі тварамі мадоннаў, хоць і першае, і другое - на шляху паэтавых пошукаў эпічнага.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23