ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Два этапы вылучаюцца ў паслявянковым перыядзе ідэйна-творчай эвалюцыі Максіма Багдановіча: першы-1914-1916 гг. -этап вершаў так званага беларускага складу, абумоўлены ўста-ноўкай паэта на стварэнне "чыста" беларускай паэзіі, другі -лірыка апошніх дзён, канца 1916 - пачатку 1917 г., - этап нова-га, больш высокага сінтэзу (вершы "Пагоня", "Маладыя гады", "Набягае яно", "Беларусь, твой народ дачакаецца").

Вельмі напружанымі былі пошукі Багдановіча-паэта на этапе вершаў беларускага складу, што звязана з актыўным рухам паэта насустрач эпічнай тэме народа, героіцы народнага жыцця. Вершы беларускага складу - працяг паэтавага імкнення пашы-раць тэмы і формы роднай літаратуры. Але асноўны творчы імпульс, з якога яны выраслі, зноў жа быў з глыбокага багдано-вічаўскага патрыятызму, з таго палемічнага запалу, які дыктаваў паэту прывіццё роднай літаратуры класічнай еўрапейскай паэ-тыкі, класічных тэм і вобразаў.

Але цяпер гаворка ішла не пра універсалізм. Стварыўшы "Вянок", Багдановіч, пры яго ўстаноўцы на вычарпальнае вы-карыстанне класічных традыцый, апярэдзіў логіку ўласнага творчага развіцця. Пры гэтым была пэўным чынам парушана дыялектыка ўзаемаадносін прыватнага і агульнага, нацыяналь-нага і агульначалавечага. Максім Багдановіч не мог не адчуць, што ягоны "Вянок" - гэта больш узор агульначалавечага, чым нацыянальнага, больш узор узятага з агульначалавечай скар-бонкі эстэтычных каштоўнасцей, чым унесенага ў яе. Гэтая думка, пачаўшы пульсаваць у паэце і ўсё больш завастраючы-ся, прывяла яго да вываду: "Жабракі могуць праз ўсё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта свае" (II, 171). Азіраючы напісанае сабой і іншымі паэ-тамі пачатку XX ст., ён палемічна стаў сцвярджаць: "Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было - былі толькі вершы, пісаныя беларускай мовай" (II, 168). Такое сцвярджэнне было дыскусій-ным, але разам з тым трэба разумець палемічны запал паэта: ён закрэсліваў усяго сябе ранейшага, каб пачаць усё нанова дзе-ля "старой" сваей ідэі ўзвышэння роднай літаратуры.

Рэалізацыяй новых творчых установак Максіма Багданові-ча з'явіліся яго вершы беларускага складу і паэмы "Максім і Магдалена", "Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык". Класічны, вянкоўскі стыль Багдановіча ўвогуле не цураўся фар-баў, традыцыйных для вуснай паэзіі. Паэтычныя вобразы сырой зямлі і цёмнай ночы, ветру і мяцеліцы - вось прыклады пра-нікнення народна-песенных традыцый у яго вершы класічнага стылю. Імкнучыся да класічнай рэалістычнасці, Багдановіч так-сама з поспехам выкарыстоўваў традыцыйныя выслоўі народ-най мовы (напрыклад, параўнанні: хаваўся, як ліс у норы; дры-жачы, як лісце асін; аброслы мохам, як пень; сляпы, быццам крот; белы, як лунь; шэры, як попел). Але паэтыка вершаў Баг-дановіча беларускага складу і іх мастацкая існасць у многім непадобныя да вянкоўскай. Поле чыстае, пушча цёмная, дры-мучая, сонца яркае, белы тварык, рукі белыя, белы камень, буйная галава, памост высокі - вось яе характэрныя вобразы. Яны не парушалі рэалістычнага характару стылю паэзіі Багда-новіча ўвогуле, але яны і не давалі таго выразна-дакладнага злепка рэчаіснасці, які несла вобразнасць вершаў класічнага стылю. За імі губляўся індывідуальны аўтарскі позірк на свет, багацце і нюансавасць яго светаадчування, фантазіі. I невы-падкова, бо калі стыль - гэта сам чалавек, то стылізацыя -адсутнасць чалавека, адсутнасць індывідуальнага, непаўторна-га стаўлення да свету ўвогуле, да слова ў прыватнасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23