ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Зборнік М. Багдановіча "Вянок" - арганічны сінтэз нацыя-нальных і класічных агульнаеўрапейскіх паэтычных традыцый. Ён - выдатнае прышчапленне на нацыянальнай глебе многіх агульначалавечых ідэй, тэм, вобразаў, класічнай паэтыкі ў цэлым. Зборнік стаў тым не менш не толькі фактарам "інтэрнацы-яналізацыі" беларускай паэзіі. Ён - сведчанне яе агульнага росту. У лепшых вершах "Вянка" знайшлі сваё арганічнае спалу-чэнне нацыянальнае і ўзятае з эстэтычнага вопыту іншых наро-даў. Нацыянальным момантам акрэсліваўся ў іх лад думак і пе-ражыванняў. Адметныя тэмы, вобразы, сюжэты падказвала гісто-рыя народа, міфалагічныя элементы фальклору, песенна-народ-ныя традыцыі, якія давалі не толькі каларыт, але выяўлялі саму паэзію народнага светаўспрымання. "Вянок" таму і стаў класіч-ным зборнікам, што ў ім на новую эстэтычную вышыню падня-ты былі элементы традыцыйна народныя.

Адначасова з паэтычным геніем М. Багдановіча фарміраваў-ся і яго талент як крытыка. У перыяд фарміравання і выхаду "Вянка" з'явіліся два першыя канцэптуальныя артыкулы Багда-новіча - артыкулы маладога крытыка, які выявіў надзвычайную сталасць думкі, эстэтычнага чуцця, прафесіяналізму. 1911 г. да-туецца першы з іх - "Глыбы і слаі", 1913 г. - "вянкоўскім годам" - другі артыкул - "За тры гады".

Артыкулы "Глыбы і слаі" і "За тры гады" - гэта, па сут-насці, пачатак беларускай прафесійнай крытыкі. I тым больш вялікае іх значэнне, што на многія палажэнні, выказаныя тут, навуковая гісторыя беларускай літаратуры грунтавалася ў буду-чым. Складаны тагачасны літаратурна-грамадскі pyx i кожнага яго ўдзельніка імкнуўся ахапіць Багдановіч, і гэта яму шмат у чым удалося. 3 вялікай гордасцю за родную літаратуру, ды ніколькі не наводзячы на яе хрэстаматыйнага глянцу, гаворачы, што яна яшчэ "няразвітая і каравая", Багдановіч пісаў у сваім першым аглядзе "Глыбы і слаі": "Не на грашовых справах тры-маецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу!" (II, 103). Гэта былі словы, якія сапраўды вызначылі асноўны пафас ад-раджэнскай беларускай літаратуры.

Правільна адчуўшы агульны ідэйны тон беларускай літарату-ры, абуджанай 1905 г., пры аглядзе яе зрухаў за адзіны 1910 г. Багдановіч выразна ўбачыў "цікавае і карыснае з'явішча", пісаў, што "яе аднакалёрны слой, што зліўся з сотняў пісьмен-нікаў - наследнікаў Багушэвіча, найчасцей знікаўшых пасля аднаго ці двух твораў", "гэты слой стаў патроху дзе-нідзе сцяс-няцца" і што ў ім "з'явілася колькі ядзер, сабраўшых у сабе ўсю яго яркасць, з кожным годам усё болей узрастаючых і ў сваім развіцці прымаючых больш-менш асабістыя колеры". Багдановіч звяртаў увагу на дзве сімпатычныя з'явы - на су-вязь першых спроб пісьменнікаў, разбуджаных 1905 г., з тра-дыцыямі Багушэвіча і на працэс нараджэння адметных паэтычных індывідуальнасцей. Перш за ўсё клопатам аб іх хутчэйшай крышталізацыі быў прасякнуты артыкул "Глыбы і слаі". "Не таптацца на адным месцы, а расці і ўшыр і ўглыб" (II, 95) -заклікаў ён.

Максім Багдановіч-крытык выступаў не толькі на беларус-кай мове, але і на рускай і ўкраінскай. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літарату-ры ("Новый период в истории белорусской литературы", "Белорусское возрождение"), шэраг з іх быў прысвечаны ўкраін-скай паэзіі ("Краса и сила", "Памяти Т. Г. Шевченко", "Иван Франко", "В. Самийленко"), а таксама пытанням гісторыі рускай літаратуры ("Поэзия гениального ученого" - аб М. В. Ла-маносаве, "Одинокий" - аб М. Ю. Лермантаве, "Две заметки о стихотворениях Пушкина" і інш.). Асабліва актыўны быў Баг-дановіч ў рэцэнзаванні многіх кніг рускіх аўтараў (збораў тво-раў К. Рылеева і А. Адоеўскага, Я. Баратынскага; зборніка "Сем колераў вясёлкі" В. Брусава, "Пісьмаў А. П. Чэхава", вершаў рускіх паэтаў С. Д. Дрожжына, I. Марозава), а таксама пера-кладаў на рускую мову рамана аб Трыстане і Ізольдзе Ж. Бэд-зье, паэтычных кніг Р. Тагора "Птанджалі", Т. Гацье "Эмалі і камеі" і інш. На ўкраінскую мову Багдановіч сам пераклаў свой артыкул "Забыты шлях". Большасць крытычных матэрыялаў на рускай мове друкавалася ў 1913-1916 гг. у яраслаўскай газе-це "Голас".


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23