ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ

Урбаністычная тэма ўваходзіла ў беларускую дарэвалюцый-ную паэзію таксама зборнікам "Вянок". Санет "У Вільні" раз-гортваў шырокую карціну капіталізаванага горада. Выпісваю-чы дэталёва ўсё характэрнае, што спарадзіў у горадзе пасляфе-адальны час, Багдановіч спыняўся і перад хлопцамі, "суюшчымі рэкламы", разносчыкамі, што "крычаць ля кожнай кра-мы", "радам кас, ламбардаў, банкаў", але паэта прываблівала іншае - "грук, гоман, гул", якія тут "ракой імкнуць", "агні вак-зала, павадка фурманкаў", "віры людзей", "зялёны семафор", "заводаў коміны над цьмой нябес". Паэт адкрываў сапраўды адметную прыгажосць горада, які для яго, як і для іБрусава, быў перш за ўсё "чарователь неустанный", "неслабеющий магнит".

Захапляючыся горадам, паэт, аднак, ні на хвіліну не забы-ваў аб яго ўнутранай сутнасці, аб супярэчнасцях багацця і бед-насці, якія ў ім бурляць. Бляск рэкламаў і ліхтарняў не асляп-ляў паэта: ён бачыў, як на "жорсткім вулак дне" "гараць агань-ком вочы змучаных твараў" ("Вулкі Вільні зіяюць і гулка гры-мяць!").

I на вуліцах горада Багдановіч не забываў аб горы "палёў, лясоў, капцоў, магіл", "дзе круціць завіруха", "дзе ўсё бушуе глуха". Толькі адзін верш аб горадзе поўны ў Багдановіча нічым не асмужанага захаплення - верш "Завіруха". На першым плане ў ім - захапленне гукамі, што спраўляе пан Падвей - вецер, б'ючы "ў бубны дахаў", гарцуючы з "дзікім хмелем", "сп'яне-лай мяцеллю". Урачыстасць стыхіі як бы заглушае боль, спа-роджаны сацыяльнымі кантрастамі горада.

У "Вянку" духоўнасць Багдановіча выяўлялася і праз ба-гацце вобразна-выяўленчых форм і сродкаў. Паэтычнае майстэр-ства, выяўленае ў кнізе, - выключнае. "Вянок" - класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX ст. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства, універсітэтам класічнай паэтыкі, даўшы прыклад універсалізму паэтычнага варштату. Універсалізм гэты быў універсалізмам класічнай еўрапейскай паэтыкі. Кананічныя формы трыялету, санету, рандо, актавы, тэрцын; самыя разнастайныя спосабы рыфмоўкі ў самых розных па колькасці радкоў строфах; самая вытанчаная метрыка - ад гекзаметра да народна-песеннага рыт-міка-інтанацыйнага складу; узоры тонкай гукавой інструмен-тоўкі - усё гэта ёсць у кнізе "Вянок". "Вянок" нёс высокую культуру эпітэта, метафары, кампазіцыйных канструкцый, структур. 3 клопатам аб гушчыні вобразнай фактуры паэт спа-лучаў імкненне вычэрпваць усе рэзервы выяўленчай сілы тро-паў. Эпітэты ў "Вянку" самыя разнастайныя: ад традыцыйна-сталых, як у народнай песні, да асацыятыўных, аксюмаран-ных. Самыя разнастайныя і метафары, параўнанні. У цэлым характар выкарыстання тропаў у кнізе не менш павучальны, чым паэтава асваенне строфікі, рыфмоўкі, інструментоўкі верша. Усё гэта, разам узятае, і давала выяўленне характэрнай арыгінальнасці стылю Багдановіча з яго імкненнем да выкарыстання ўсіх рэзерваў, які мае той ці іншы вобразна-выяўленчы сродак. Узорным, класічным стыль Багдановіча робіць менаві-та "роўны" і разам з тым "поўны" характар выкарыстання воб-разна-паэтычнай палітры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23